Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы й Летувы выдалі заяву з нагоды 450-годзьдзя Люблінскай уніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.07.2019 15:11
„Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для ўсёй Эўропы”, - напісалі Анджэй Дуда й Даля Грыбаўскайтэ.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.PAP/Tytus Żmijewski

Прэзыдэнты Польшчы й Летувы выдалі заяву з нагоды 450-годзьдзя Люблінскай уніі
„Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для ўсёй Эўропы”, - напісалі Анджэй Дуда й Даля Грыбаўскайтэ.
Прэзыдэнты Польшчы й Летувы адзначылі сумеснай заявай 450-годзьдзе Люблінскай уніі. Анджэй Дуда й Даля Грыбаўскайтэ напісалі, што яны аддаюць пашану продкам за стварэньне Рэчы Паспалітай абодвух народаў - дзяржавы, заснаванай на прынцыпах роўнасьці й агульнай адказнасьці.
„Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для ўсёй Эўропы для інтэграцыі і ўмацаваньня больш цеснага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў якасьці найлепшага адказу на ўнутраныя й зьнешнія пагрозы”, - напісалі лідары.
Прэзыдэнты Польшчы й Летувы запэўнілі, што сёньня, як і тады, „мы гатовыя стаяць разам перад многімі выклікамі й абараняць ідэалы незалежнасьці, адзінства й салідарнасьці”.
Яны дадалі, што „дух Люблінскай уніі - узаемная павага, кансэнсусныя рашэньні й культурная разнастайнасьць - па-ранейшаму вядзе нас да паглыбленьня партнэрства паміж нашымі народамі”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт