Сёньня ў горадзе Закапанэ стартуе вялікая музычная імпрэза Польскага Радыё – «Лета з радыёпрыёмнікам 2019».
У гэтым годзе на канцэртным маршруце фэстывалю – чатыры гарады. Акрамя Закапанэ, артысты польскай музычнай сцэны выступяць у Пуцку, Сталёвай Волі і Кракаве. Уваход на двухдзённыя канцэрты бясплатны.
Старшыня праўленьня Польскага Радыё Анджэй Рагойскі растлумачыў, чаму выбраныя гэтыя мясцовасьці: «Мы прыйшлі да высновы, што трэба ў нейкай меры пайсьці насустрач чаканьням тых слухачоў, якія прывыклі да традыцыйнага фармату праекта «Лета з радыёпрыёмнікам», гэта значыць да канцэртаў на ўзьбярэжжы Балтыкі і ў гарах, таму Пуцк і Закапанэ. Але мы таксама хочам пайсьці насустрач тым радыёслухачам, якія зьвязаны з вялікімі гарадамі, як Кракаў, і невялікімі мясцовасьцямі, якія не асацыююцца з летнім адпачынкам, такімі, як Сталёва Воля».
Такім чынам, канцэрты будуць праходзіць: 28 і 29 чэрвеня – у Закапанэ, 19 і 20 ліпеня – у Пуцку, 9 і 10 жніўня – у Сталёвай Волі, а 30 і 31 жніўня ў Кракаве адбудзецца вялікі фінал праекта «Лета з радыёпрыёмнікам». На спэцыяльна абсталяваныя сцэны ў гэтых гарадах выйдуць вядучыя выканаўцы і артысты польскай сцэны самых розных музычных жанраў.
Трансьляцыя канцэртаў будзе весьціся па радыё, а таксама ў відэа-вэрсіі на профілі Польскага радыё ў фэйсбуку і на інтэрнэт-старонцы.
Сёньня ў горадзе Закапанэ стартуе вялікая музычная імпрэза Польскага Радыё – «Лета з радыёпрымачом 2019». У гэтым годзе на канцэртным маршруце фэстывалю – чатыры гарады. Акрамя Закапанэ, артысты польскай музычнай сцэны выступяць у Пуцку, Сталёвай Волі і Кракаве. Уваход на двухдзённыя канцэрты бясплатны.
Старшыня праўленьня Польскага Радыё Анджэй Рагойскі растлумачыў, чаму выбраныя гэтыя мясцовасьці: «Мы прыйшлі да высновы, што трэба ў нейкай меры пайсьці насустрач чаканьням тых слухачоў, якія прывыклі да традыцыйнага фармату праекта «Лета з радыёпрымачом», гэта значыць да канцэртаў на ўзьбярэжжы Балтыкі і ў гарах, таму Пуцк і Закапанэ. Але мы таксама хочам пайсьці насустрач тым радыёслухачам, якія зьвязаны з вялікімі гарадамі, як Кракаў, і невялікімі мясцовасьцямі, якія не асацыююцца з летнім адпачынкам, такімі, як Сталёва Воля».
Такім чынам, канцэрты будуць праходзіць: 28 і 29 чэрвеня – у Закапанэ, 19 і 20 ліпеня – у Пуцку, 9 і 10 жніўня – у Сталёвай Волі, а 30 і 31 жніўня ў Кракаве адбудзецца вялікі фінал праекта «Лета з радыёпрымачом». На спэцыяльна абсталяваныя сцэны ў гэтых гарадах выйдуць вядучыя выканаўцы і артысты польскай сцэны самых розных музычных жанраў.
Трансьляцыя канцэртаў будзе весьціся па радыё, а таксама ў відэа-вэрсіі на профілі Польскага радыё ў фэйсбуку і на інтэрнэт-старонцы.
ав