На польска-беларускай мяжы пабудуюць новы мост
Сёньня ў Менску было падпісанае міжурадавае пагадненьне паміж Беларусьсю й Польшчай.
На польска-беларускім памежным пераходзе „Славатычы- Дамачава” на працягу бліжэйшых 4 гадоў будзе пабудаваны новы мост для легкавых і грузавых аўтамабіляў.
Польшча й Беларусь плянуюць прызначыць на гэтую інвэстыцыю каля 27 мільёнаў злотых (больш за 6 мільёнаў 338 тысяч эўра). Сёньня ў Менску было падпісанае міжурадавае пагадненьне паміж Беларусьсю й Польшчай.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) нагадаў, што паведаміў стары мост на гэтым праходзе ў вельмі дрэнным стане.
„Урады Беларусі й Польшчы вырашылі пабудаваць новы, бясьпечны й зручны мост, празь які змогуць праходзіць машыны з поўнай нагрузкай”, - сказаў міністар.
Анджэй Адамчык адзначыў таксама, што да 2025 году да беларускай мяжы будзе пабудаваная аўтамагістраль А2 з Варшавы праз гарады Седльцэ й Бела-Падляска.
Міністар інфраструктуры дадаў, што для павелічэньня транспартных магчымасьцяў паміж Польшчай і Беларусьсю будуць неабходныя далейшыя інвэстыцыі.
аз
На польска-беларускім памежным пераходзе „Славатычы- Дамачава” на працягу бліжэйшых 4 гадоў будзе пабудаваны новы мост для легкавых і грузавых аўтамабіляў.
Польшча й Беларусь плянуюць прызначыць на гэтую інвэстыцыю каля 27 мільёнаў злотых (больш за 6 мільёнаў 338 тысяч эўра). Сёньня ў Менску было падпісанае міжурадавае пагадненьне паміж Беларусьсю й Польшчай.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) нагадаў, што стары мост на гэтым пераходзе ў вельмі дрэнным стане.
„Урады Беларусі й Польшчы вырашылі пабудаваць новы, бясьпечны й зручны мост, празь які змогуць праязджаць машыны з поўнай нагрузкай”, - сказаў міністар.