Польшча й ЗША пашыраюць супрацу па кібэрбясьпецы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.06.2019 12:11
У Варшаве было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны кіберпрасторы.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра бясьпекі кібэрпрасторы генэрал Караль Моленда й кіраўнік Аб'яднанага цэнтра кібэрбясьпекі ЗША ў Эўропе генэрал Марыя Бянк. PAP/Marcin Obara
Польшча й ЗША пашыраюць супрацу па кібэрбясьпецы
У Варшаве было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны кіберпрасторы.
Польшча й ЗША падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны кіберпрасторы. У адпаведнасьці з дакумэнтам сумесныя дзеяньні павінны тычыцца абмену інфармацыяй, падрыхтоўкі кадраў і адукацыі, а таксама агульных працэдураў кібэрбясьпекі.
Пагадненьне ўчора ў Варшаве падпісалі генэральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра бясьпекі кібэрпрасторы генэрал Караль Моленда (Karol Molenda) й кіраўнік Аб'яднанага цэнтра кібэрбясьпекі ЗША ў Эўропе генэрал Марыя Бянк (Maria Biank).
У лютым бягучага году Міністэрства нацыянальнай абароны прадставіла канцэпцыю будаўніцтва сіл абароны кібэрпростры й комплекс дзеяньняў, зьвязаных з разьвіцьцём абаронных магчымасьцяў Міністэрства нацыянальнай абароны ў галіне кібэрбясьпекі.
У пачатку сакавіка быў створаны Нацыянальны цэнтар бясьпекі па кібэрпрасторы. Плянуецца таксама стварэньне войскаў абароны кібэрпрасторы.
Згодна з плянам тэхнічнай мадэрнізацыі да 2026 году, выдаткі на праграму CYBER.MIL.PL складуць 3 мільярды злотых (больш за 704 мільёны эўра).
аз
Польшча й ЗША падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны кіберпрасторы. У адпаведнасьці з дакумэнтам сумесныя дзеяньні павінны тычыцца абмену інфармацыяй, падрыхтоўкі кадраў і адукацыі, а таксама агульных працэдураў кібэрбясьпекі.
Пагадненьне ўчора ў Варшаве падпісалі генэральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра бясьпекі кібэрпрасторы генэрал Караль Мaленда (Karol Molenda) й кіраўнік Аб'яднанага цэнтра кібэрбясьпекі ЗША ў Эўропе генэрал Марыя Бянк (Maria Biank).