Logo Polskiego Radia
Print

У Санкт-Пецярбургу абмяркоўваюць творчасьць Герлінга - Грудзіньскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2019 17:21
Дзеячы культуры й праваабаронцы абмяркуюць ролю пісьменьніка, як сьведкі гісторыі.
Густаў Герлінг - Грудзіньскі - здымак НКВД (Горадня, 1940 год). Густаў Герлінг - Грудзіньскі - здымак НКВД (Горадня, 1940 год). By Unknown. Published at Gustav Herling, Gulag: Many Days, Many Lives, Item #675 - Roy Rosenzweig Center for History (online), Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20971430

У Санкт-Пецярбургу абмяркоўваюць творчасьць Герлінга - Грудзіньскага
Дзеячы культуры й праваабаронцы абмяркуюць ролю пісьменьніка, як сьведкі гісторыі.
У Санкт-Пецярбургу пачалася двухдзённая канфэрэнцыя, прысьвечаная творчасьці Густава Герлінга - Грудзіньскага. Арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца Інстытут кнігі й Польскі інстытут у гэтым горадзе, а таксама мясцовае аддзяленьне аб'яднаньня „Мэмарыял”.
Густаў Герлінг - Грудзіньскі пасьля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу ў верасьні 1939 году, заснаваў адну зь першых падпольных арганізацый – „Польскую народную незалежную акцыю”. У 1940 годзе ён быў арыштаваны НКВД і прысуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі. Яго ўтрымлівалі, у прыватнасьці, у лягерах у Ленінградзе, Волагдзе й Віцебску.
Трагічны лёс вязьня й польскага бежанца ён апісаў пазьней у працы „Іншы сьвет”. Менавіта на аснове гэтай кнігі польскія й расейскія дзеячы культуры й праваабаронцы абмяркоўваюць ролю пісьменьніка, як сьведкі гісторыі.
Канфэрэнцыя праходзіць пад тытулам: „Іншы сьвет - іншы чалавек”.
У ходзе дыскусіі экспэрты й запрошаныя госьці плянуюць прысьвяціць шмат месца абмеркаваньню жахаў савецкай сыстэмы, асабліва пэрыяду сталінскага тэрору.
аз

У Санкт-Пецярбургу пачалася двухдзённая канфэрэнцыя, прысьвечаная творчасьці Густава Герлінга - Грудзіньскага. Арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца Інстытут кнігі й Польскі інстытут у гэтым горадзе, а таксама мясцовае аддзяленьне аб'яднаньня „Мэмарыял”.

Густаў Герлінг - Грудзіньскі пасьля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу ў верасьні 1939 году, заснаваў адну зь першых падпольных арганізацый – „Польскую народную незалежную акцыю”. У 1940 годзе ён быў арыштаваны НКВД і прысуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Яго ўтрымлівалі, у прыватнасьці, у лягерах у Ленінградзе, Волагдзе й Віцебску.

Трагічны лёс вязьня й польскага бежанца ён апісаў пазьней у працы „Іншы сьвет”. Менавіта на аснове гэтай кнігі польскія й расейскія дзеячы культуры й праваабаронцы абмяркоўваюць ролю пісьменьніка, як сьведкі гісторыі.
Канфэрэнцыя праходзіць пад тытулам: „Іншы сьвет - іншы чалавек”.

У ходзе дыскусіі экспэрты й запрошаныя госьці плянуюць прысьвяціць шмат месца абмеркаваньню жахаў савецкай сыстэмы, асабліва пэрыяду сталінскага тэрору.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт