Logo Polskiego Radia
Print

Варшава хоча, каб ЭЗ удзельнічаў у коштах перабудовы польскай энэргетычнай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.06.2019 14:07
Чапутовіч патлумачыў, чаму Польшча не падтрымала кліматычны пакет.
Яцэк ЧапутовічЯцэк ЧапутовічFoto: msz.gov.pl

Міністар замежных справаў Польшчы патлумачыў у эфіры Польскага радыё, чаму Польшча заблякавала кліматычны пакет, які разглядаўся на апошнім саміце Эўрапейскай рады.

Яцэк Чапутовіч адзначыў, што дакумэнт быў наступствам перамогі партыі «Зялёных» на выбарах у Эўрапарлямэнт. Міністар нагадаў, што польская энэргетычная палітыка залежыць ад даступнасьці сыравіны.

Я.Чапутовіч: Таму, што польская энэргетыка абапіраецца на вугаль, і нашыя кошты ажыцьцяўленьня пакету былі б большыя, чым у іншых краінах Заходняй Эўропы. Мы хочам, каб іншыя гэта зразумелі і аказалі салідарнасьць, удзельнічалі ў коштах перабудовы нашай прамысловасьці і энэргетычнай сыстэмы.

Напрыканцы апошняга тыдня польскі ўрад заблякаваў абмежавальныя палажэньні аб кліматычнай нэўтральнасьці ў 2050 годзе. Прапанавалася ажыцьцяўляць прынцып, па якому эканоміка ЭЗ паглынае столькі CO2, колькі выкідвае.

Урады Чэхіі, Вугоршчыны і Эстоніі далучыліся да пазыцыі Польшчы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт