Злучаныя Штаты й Кітай аднаўляюць гандлёвыя перамовы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
21.06.2019 12:52
Адміністрацыя ЗША абвінавачвае Кітай у крадзяжы амэрыканскіх тэхналёгій і недастатковых гарантыях правоў на інтэлектуальную ўласнасьць фірмаў.
Дональд ТрампPAP/EPA/JIM LO SCALZO
Злучаныя Штаты й Кітай аднаўляюць гандлёвыя перамовы
Аб гэтым паведаміла Міністэрства гандлю Кітайскай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі КНР выказалі надзею, што Вашынгтон створаць клімат, неабходны для дыялёгу. Аб умовах будучай гандлёвай дамовы павінны размаўляць вышэйшыя дзяржаўныя службоўцы дзьвюх краінаў.
Падчас тэлефоннай размовы паміж старшынёй Кітаю Сі Цьзіньпінам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам была дасягнутая дамоўленасьць аб сустрэчы лідэраў на палях саміту G20, які пройдзе ў японскім горадзе Асака.
Нягледзячы на вялікую колькасьць праведзеных паміж бакамі перамоваў, у траўні прэзыдэнт Трамп павысіў на 25% мытныя стаўкі для кітайскіх тавараў агульным коштам 200 мільярдаў даляраў.
Нагадае, адміністрацыя ЗША абвінавачвае Кітай у крадзяжы амэрыканскіх тэхналёгій і недастатковых гарантыях правоў на інтэлектуальную ўласнасьць фірмаў. Злучаныя Штаты дамагаюцца паляпшэньне ўмоваў дзейнасьці замежных інвэстараў у кітайскай гаспадарцы.
Аб гэтым паведаміла Міністэрства гандлю Кітайскай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі КНР выказалі надзею, што Вашынгтон створаць клімат, неабходны для дыялёгу. Аб умовах будучай гандлёвай дамовы павінны размаўляць вышэйшыя дзяржаўныя службоўцы дзьвюх краінаў.
Падчас тэлефоннай размовы паміж старшынёй Кітаю Сі Цьзіньпінам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам была дасягнутая дамоўленасьць аб сустрэчы лідэраў на палях саміту G20, які пройдзе ў японскім горадзе Асака.
Нягледзячы на вялікую колькасьць праведзеных паміж бакамі перамоваў, у траўні прэзыдэнт Трамп павысіў на 25% мытныя стаўкі для кітайскіх тавараў агульным коштам 200 мільярдаў даляраў.
Нагадаем, адміністрацыя ЗША абвінавачвае Кітай у крадзяжы амэрыканскіх тэхналёгій і недастатковых гарантыях правоў на інтэлектуальную ўласнасьць фірмаў. Злучаныя Штаты дамагаюцца паляпшэньне ўмоваў дзейнасьці замежных інвэстараў у кітайскай гаспадарцы.
IAR/эж