Logo Polskiego Radia
Print

Міністар сельскай гаспадаркі падсумаваў год сваёй працы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.06.2019 13:02
«Мы аказалі самую вялікую дапамогу ў гісторыі свабоднай Польшчы, адначасова гэта была самая вялікая дапамога ў Эўропе».
Ян Кшыштаф АрданоўскіЯн Кшыштаф АрданоўскіPAP/Tomasz Gzell

Міністар сельскай гаспадаркі падсумаваў год сваёй працы
Ян Кшыштаф Арданоўскі ўжо на працягу года займае пасаду міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі. На адмысловай прэсавай-канфэрэнцыі Арданоўскі прадставіў галоўныя заданьні, якія яго міністэрства выканала за апошні год.
Асаблівую ўвагу Ян Кшыштаф Арданоўскі зьвярнуў на выплаты міністэрствам кампэнсацый фэрмэрам, за шкоду нанесеную стыхійнымі бедзтвамі.
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Мы аказалі самую вялікую дапамогу ў гісторыі свабоднай Польшчы, адначасова гэта была самая вялікая дапамога ў Эўропе. Дастаткова будзе сказаць, што значна багацейшая за нас Нямеччына аказала сваім фэрмэрам значна меншую дапамогу, прыкладна 2/3 ад таго, што мы далі нашым сялянам.
Таксама кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства падкрэсьліў, што міністэрству ўдалося павысіць колькасьць так званага «фэрмэрскага паліва» з 86 да 100 літраў на год на адну гаспадарку (то-бок паліва, пазбаўленага акцызнай надбаўкі).

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт