Школьны год завяршыўся ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.06.2019 12:21
На паўднёвым-усходзе Польшчы ў горадзе Холм, у разьвітальных урачыстасьцях прыняў удзел кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
Прэм'ер Маравецкі ў атачэньні вучняў PAP/Wojtek Jargiło
Школьны год завяршыўся ў Польшчы
Амаль 5 мільёнаў вучняў з больш чым 26 тысяч школ па ўсёй Польшчы сёньня былі на апошніх уроках. На паўднёвым-усходзе Польшчы ў горадзе Холм, у разьвітальных урачыстасьцях прыняў удзел кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі. Наведваючы ІІ агульнаадукацыйны ліцэй у Холме Маравецкі пажадаў дзецям удалых канікул.
Матэвуш Маравецкі: Любімыя мае, зычу вам, каб гэтыя вакацыі былі добрыя. Каб часам бралі сабою кнігу, па якой ня трэба будзе пісаць сачыненьне, каб вы маглі паехаць на экскурсію, пасьля якой ня трэба будзе пісаць ніякай справаздачы. Няхай падчас гэтых канікул вы будзеце дыхаць поўнай грыдзьдзю, няхай яны будуць бясьпечныя. Галоўнае, каб усе вы вярнуліся са сваіх паездак, куды б вы не падарожнічалі.
Дарэчы гэты школьны рок быў першым пасьля рэформы, у якім прайшлі экзамэны васьміклясьнікаў, таксама сёлета адбылася апошняя сэсія гімназічнага экзамэну. Польскія вучні вернуцца ў свае школкі ўжо 2 верасьня.

IAR/эж