Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскія войскі ў Польшчы стрымаюць імавернага агрэсара

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2019 12:39
Міністар абароны адзначыў, што ў сытуацыі, калі ў Польшчы дысьляцыруецца амэрыканскія войскі, напад на краіну, будзе азначаць пачатак глябальнага канфлікту.
Марыюш БлашчакМарыюш БлашчакPAP/Wojciech Olkuśnik

Амэрыканскія войскі ў Польшчы стрымаюць імавернага агрэсара
Пра гэта заявіў міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, падсумоўваючы візыт прадстаўнічай польскай дэлегацыі ў ЗША. Блашчак адзначыў, што ў сытуацыі, калі ў Польшчы дысьляцыруецца амэрыканскія войскі, напад на краіну будзе азначаць пачатак глябальнага канфлікту.
Паводле польскага міністра нацыянальнай абароны, у новай дамоўленасьці гаворыцца аб пастаяннай прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў на польскай зямлі, дадзеная фармулёўка надзвычай важная. Яна з’яўляецца гарантыя амэрыканскай прысутнасьці.
Міністар абароны Польшчы дадаў, што дамова аб вайсковай супрацы, падпісаная прэзыдэнтамі Злучаных Штатаў і Польшчы Дональдам Трампам і Анджэем Дудай, зьмяніла характар амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшчы. Марыюш Блашчак нагадаў, што зараз працягваюцца перамовы па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасьцей. Агулам у Польшчы будзе налічвацца шэсьць месцаў дысьлякацыі войскаў ЗША.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт