Польшча сьледам за Бэльгіяй набудзе ў ЗША самалёты F-35
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
16.06.2019 13:09
Расходы на набыцьцё ў ЗША баявых самалётаў F-35 будуць пакрывацца з асобнага фонду.
Самалёт F-35 Lightning IIФото: commons.wikimedia.org/MSgt John Nimmo Sr./Defenseimagery.mil/Domena publiczna
Расходы на набыцьцё ў ЗША баявых самалётаў F-35 пятага пакаленьня для польскай арміі будуць пакрывацца з асобнага фонду, а не зь бюджэту Міністэрства нацыянальнай абароны РП, — паведаміў дзяржсакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Анджэй Дэра.
У сераду Польшча заявіла аб гатоўнасьці набыць у ЗША 32 баявыя самалёты пятага пакаленьня F-35 Lightning II. Кошт аднаго F-35 (без узбраеньня і тэхнічнай падтрымкі) складае каля 89,2 млн даляраў ЗША.
Міністар нацыянальнай абароны РП Марыюш Блашчак адзначыў, што ў кастрычніку 2018 года зьнішчальнікі F-35 набыла Бэльгія.
PAP/вк