Польшча павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША
Польшча павялічыць абʼём паставак звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, – паведаміў міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры ў Тэхасе. Ён суправаджаў прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду падчас яго візыту ў газапорт ў Сабін Пас на мяжы штатаў Тэхас і Луізіана. Гэта адно з месцаў у ЗША, адкуль адпраўляюцца судны з грузам звадкаванага газу на экспарт.
Рык Пэры зазначыў, што Польшча імпартуе ўсё менш газу з Расеі і ўсё больш звадкаванага прыроднага газу з розных краін сьвету, у тым ліку й з ЗША.
На сёньняшні дзень Варшава падпісала кантракты з амэрыканскімі фірмамі на пастаўкі амаль 7 млн тон ЗПГ штогод, што каля 55% гадавога спажываньня газу ў Польшчы.
У сваю чаргу прэзыдэнт Анджэй Дуда паўтарыў заяву, што ў рамках ініцыятывы Рэгіёну трох мораў Польшча хоча спалучыць газатранспартныя сыстэмы краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ды пастаўляць туды амэрыканскі газ.
Паводле польскага прэзыдэнта, энэргетычная бясьпека патрэбная ня толькі Варшаве, але й іншым краінам паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным марамі. «На гэтай тэрыторыі да нядаўняга часу аднаасобна кіраваў «Газпром», – зазначыў польскі прэзыдэнт.
Звадкаваны газ у Польшчу пастаўляе некалькіх фірмаў з ЗША.
Польшча павялічыць абʼём паставак звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, – паведаміў міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры ў Тэхасе. Ён суправаджаў прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду падчас яго візыту ў газапорт у Сабін Пас на мяжы штатаў Тэхас і Луізіана. Гэта адно з месцаў у ЗША, адкуль адпраўляюцца судны з грузам звадкаванага газу на экспарт.
Рык Пэры зазначыў, што Польшча імпартуе ўсё менш газу з Расеі і ўсё больш звадкаванага прыроднага газу з розных краін сьвету, у тым ліку й з ЗША.
На сёньняшні дзень Варшава падпісала кантракты з амэрыканскімі фірмамі на пастаўкі амаль 7 млн тон ЗПГ штогод, што складае 55% гадавога спажываньня газу ў Польшчы.

вс