Logo Polskiego Radia
Print

Самаму масаваму польскаму аўтамабілю споўнілася 46 гадоў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.06.2019 08:12
  • малыш.mp3
Машына выпускалася зь некалькімі вэрсіямі рухавіка – аб’ёмам ад 594 да 703 кубічных сантымэтраў ды магутнасьцю ад 23 да 27 конскіх сіл.
«Фіят-126П»«Фіят-126П»randomuser/pixabay.com/Public Domain CC0

Роўна 46 гадоў таму са зборачнай лініі сышоў першы «Фіят-126П» – найбольш масавы польскі аўтамабіль. Гэтая машына стала легендай, дазволіўшы многім звычайным палякам зьдзейсьніць мару пра ўласнае аўто. І сёньня мы раскажам пра гісторыю «малыша».
А чаму «малыш»? Таму, што ў Польшчы з-за невялічкіх памераў «Фіята-126П» (FIAT 126P) назвалі «maluch», што ў перакладзе з польскай мовы менавіта азначае «малыш». З часам машыну інакш і не назвалі, а толькі «малыш» альбо «малы «Фіят».
Першы экзэмпляр малога «Фіята» пакінуў зборачную лінію аўтамабільнага заводу ў горадзе Бельска-Бяла 6 чэрвеня 1973 году. У Польшчы машына выпускалася дзякуючы ліцэнзійнаму пагадненьню, падпісанаму паміж «Фіятам» і ўрадам Польскай Народнай Рэспублікі. На італьянскіх дарогах «Фіят-126» зьявіўся ў 1972 годзе. Дарэчы, літара «П» у назьве машыны Made in Poland азначала «польскі». «Фіят-126» быў больш сучаснай вэрсіяй «Фіята-500», але меў абсалютна новы кузаў.
А двухдзььверны кузаў быў вельмі малы: у аўтамабіль, які важыў 600 кг, ледзь умяшчалася сям’я з чатырох чалавек. Аднак памер не перашкаджаў палякам накіроўвацца на «малышы» ў летні водпуск па краіне альбо ў сацыялістычныя дзяржавы, пры гэтым загрузіўшы аўто пад столь, каб было таньней, кансэрвамі й іншымі прадуктамі, палаткай ды ўсім, што было патрэбна на тыднёвы альбо двухтыднёвы адпачынак. Нягледзячы на памеры й іншыя недахопы, палякі палюбілі «Фіят-126П», і перш за ўсё за тое, што гэта была простая канструкцыя, але адначасова надзейная, кажа інжынэр, прафэсар Зялёнагурскага ўнівэрсытэту Ўладзіслаў Папач.
Уладзіслаў Папач: Ліцэнзія на вытворчасьць аўтамабіля была купленая таму, каб даць танную машыну народу. Гэта было вельмі простае аўто, яго можна было ў выпадку паломкі адрамантаваць проста на дарозе. Дарэчы, «Фіят» ня так часта й псаваўся. Асноўнай яго праблемай была карозія, астатнія ж элемэнты працавалі нармальна.
Машына выпускалася зь некалькімі вэрсіямі рухавіка – аб’ёмам ад 594 да 703 кубічных сантымэтраў ды магутнасьцю ад 23 да 27 конскіх сіл. У 1991 годзе была нават выпушчаная вэрсія «кабрыё», якую на экспарт пастаўлялі пад назвай «тропік». Акрамя таго, малой сэрыяй выпускалася вэрсія пікап ды аўто з дызэльным рухавіком. Дарэчы, цікавы факт: першы сэрыйны польскі «Фіят-126П», які меў чырвоны колер, трапіў у Варшаўскі музэй прамысловасьці. А вось апошні, выпушчаны ў верасьні 2000 году, на гэты раз жоўтага колеру, быў перададзены ў Турын у музэй канцэрну «Фіят». Агулам жа цягам 27-і гадоў вытворчасьці зборачную лінію пакінула 3 млн 318 тыс. 674 аўтамабілі «Фіят-126П». Час ад часу легендарнае аўто можна сустрэць на вуліцах польскіх гарадоў, альбо і ў замежжы. Нядаўна адзін з экзэмпляраў адправіўся ў ЗША вядомаму актору Тому Хэнксу.
Валеры Саўко

Роўна 46 гадоў таму са зборачнай лініі сышоў першы «Фіят-126П» – найбольш масавы польскі аўтамабіль. Гэтая машына стала легендай, дазволіўшы многім звычайным палякам зьдзейсьніць мару пра ўласнае аўто. І сёньня мы раскажам пра гісторыю «малыша».

А чаму «малыш»? Таму, што ў Польшчы з-за невялічкіх памераў «Фіята-126П» (FIAT 126P) назвалі «maluch», што ў перакладзе з польскай мовы менавіта азначае «малыш». З часам машыну інакш і не назвалі, а толькі «малыш» альбо «малы «Фіят».

/

Першы экзэмпляр малога «Фіята» пакінуў зборачную лінію аўтамабільнага заводу ў горадзе Бельска-Бяла 6 чэрвеня 1973 году. У Польшчы машына выпускалася дзякуючы ліцэнзійнаму пагадненьню, падпісанаму паміж «Фіятам» і ўрадам Польскай Народнай Рэспублікі. На італьянскіх дарогах «Фіят-126» зьявіўся ў 1972 годзе. Дарэчы, літара «П» у назьве машыны Made in Poland азначала «польскі». «Фіят-126» быў больш сучаснай вэрсіяй «Фіята-500», але меў абсалютна новы кузаў.

Arcaion/pixabay.com/Public
Arcaion/pixabay.com/Public Domain CC0

А двухдзььверны кузаў быў вельмі малы: у аўтамабіль, які важыў 600 кг, ледзь умяшчалася сям’я з чатырох чалавек. Аднак памер не перашкаджаў палякам накіроўвацца на «малышы» ў летні водпуск па краіне альбо ў сацыялістычныя дзяржавы, пры гэтым загрузіўшы аўто пад столь, каб было таньней, кансэрвамі й іншымі прадуктамі, палаткай ды ўсім, што было патрэбна на тыднёвы альбо двухтыднёвы адпачынак. Нягледзячы на памеры й іншыя недахопы, палякі палюбілі «Фіят-126П», і перш за ўсё за тое, што гэта была простая канструкцыя, але адначасова надзейная, кажа інжынэр, прафэсар Зялёнагурскага ўнівэрсытэту Ўладзіслаў Папач.

Уладзіслаў Папач: Ліцэнзія на вытворчасьць аўтамабіля была купленая таму, каб даць танную машыну народу. Гэта было вельмі простае аўто, яго можна было ў выпадку паломкі адрамантаваць проста на дарозе. Дарэчы, «Фіят» ня так часта й псаваўся. Асноўнай яго праблемай была карозія, астатнія ж элемэнты працавалі нармальна.

Машына выпускалася зь некалькімі вэрсіямі рухавіка – аб’ёмам ад 594 да 703 кубічных сантымэтраў ды магутнасьцю ад 23 да 27 конскіх сіл. У 1991 годзе была нават выпушчаная вэрсія «кабрыё», якую на экспарт пастаўлялі пад назвай «тропік». Акрамя таго, малой сэрыяй выпускалася вэрсія пікап ды аўто з дызэльным рухавіком.

Дарэчы, цікавы факт: першы сэрыйны польскі «Фіят-126П», які меў чырвоны колер, трапіў у Варшаўскі музэй прамысловасьці. А вось апошні, выпушчаны ў верасьні 2000 году, на гэты раз жоўтага колеру, быў перададзены ў Турын у музэй канцэрну «Фіят». Агулам жа цягам 27-і гадоў вытворчасьці зборачную лінію пакінула 3 млн 318 тыс. 674 аўтамабілі «Фіят-126П». Час ад часу легендарнае аўто можна сустрэць на вуліцах польскіх гарадоў, альбо і ў замежжы. Нядаўна ж адзін з экзэмпляраў адправіўся ў ЗША вядомаму актору Тому Хэнксу.

Валеры Саўко

на відэа: амэрыканскі дыплямат купіў «Фіят-126П» і езьдзіць ім па Варшаве, ды нават аднойчы прывёз на працу пасла ЗША ў Польшчы!

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт