З 2020 году мінімалка ў Польшчы складзе больш за 575 эўра
Урад таксама прапануе павялічыць мінімальную гадзінную стаўку да 16 злотых.
Прэм'ер Матевуш Маравецкі лічыць, што перад Польшчай часы эўрапейскага ўзроўню жыцьця й эканомікі на эўрапейскім узроўні. Такім чынам кіраўнік польскага ўраду пракамэнтаваў павелічэньне мінімальнай заработнай платы, якая ў 2020 году складзе 2 тысячы 450 злотых (больш за 575 эўра).
У відэа, апублікаваным у Твітары, прэм'ер Маравецкі падкрэсьліў, што з 2015 году, то бок ад пачатку ўлады „Права й справядлівасьці” у Польшчы, мінімальная зарплата павялічылася на 700 злотых (больш за 164 эўра).
„Гэта будзе прыкметная зьмена, асабліва пасьля зьніжэньня падаходнага падатку да 17%. Скончылася пэўная эпоха - мінімальная зарплата не азначае мінімальнага заангажаваньня з боку дзяржавы. Вызначаная намі мінімальная заработная плата на 2020 год, гэта намінальна найбольшы рост у гісторыі з дня дэнамінацыі ў 1995 годзе. Мы ўводзім гэткія рашэньні, полькі й палякі на іх заслугоўваюць”, - тлумачыць Матэвуш Маравецкі.
Цяпер мінімальная зарплата ў краіне складае 2 250 злотых (больш за 528 эўра). Урад таксама прапануе павялічыць мінімальную гадзінную стаўку да 16 злотых (3 эўра 75 цэнтаў) зь цяперашніх 14 злотых 70 грошаў (3 эўра 45 цэнтаў).
аз