Сквар апанаваў Польшчу
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
11.06.2019 12:20
Урадавы цэнтар бясьпекі Польшчы заклікае падчас сьпёкі пазьбягаць адкрытага сонца, піць многа негазаванай вады й па магчымасьці не выходзіць з дома.
PAP/EPA/Gyorgy Varga
Сквар апанаваў Польшчу
Амаль па ўсёй тэрыторыі Польшчы праз сьпёку абвешчана штармавое папярэджаньне. У аўторак, 11 чэрвеня, тэмпэратура паветра перавысіць 30 градусаў, паводле Цэльсія. У Польшчы штармавое папярэджаньне абвяшчаецца ня толькі на пярэдадні залеў ці бураў, але і падчас усіх анамальных прыродных зьявішчаў.
На поўдні Польшчы, у рэгіёне Ніжняя Сылезія слупок тэрмомэтра можа падняцца нават да рыскі 34 градусы. Менавіта ў Ніжняй Сылезіі сквар дасягне неверагодна высокіх паказчыкаў. На Захадзе краіны, у прыватнасьці ў Паморскім ваяводзтве, чакаюцца дажджы й буры з парывістым ветрам, яго хуткасьць можа дасягаць нават 90 км/г.
Ўрадавы цэнтар бясьпекі Польшчы заклікае падчас сьпёкі пазьбягаць адкрытага сонца, піць многа негазаванай вады й па магчымасьці не выходзіць з дома. Катэгарычна забараняецца пакідаць дзяцей й хатніх жывёлаў у зачыненым аўтамабілі.
Амаль па ўсёй тэрыторыі Польшчы праз сьпёку абвешчана штармавое папярэджаньне. У аўторак, 11 чэрвеня, тэмпэратура паветра перавысіць 30 градусаў, паводле Цэльсія. У Польшчы штармавое папярэджаньне абвяшчаецца ня толькі на пярэдадні залеў ці бураў, але і падчас усіх анамальных прыродных зьявішчаў.
На поўдні Польшчы, у рэгіёне Ніжняя Сылезія слупок тэрмомэтра можа падняцца нават да рыскі 34 градусы. Менавіта ў Ніжняй Сылезіі сквар дасягне неверагодна высокіх паказчыкаў. На Захадзе краіны, у прыватнасьці ў Паморскім ваяводзтве, чакаюцца дажджы й буры з парывістым ветрам, яго хуткасьць можа дасягаць нават 90 км/г.
Урадавы цэнтар бясьпекі Польшчы заклікае падчас сьпёкі пазьбягаць адкрытага сонца, піць многа негазаванай вады й па магчымасьці не выходзіць з дома. Катэгарычна забараняецца пакідаць дзяцей й хатніх жывёлаў у зачыненым аўтамабілі.
IAR/эж