Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік Мінабароны Польшчы знаходзіцца зь візытам у ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2019 15:15
Міністар абароны Марыюш Блашчак наведае, між іншым, Пэнтагон і Кангрэс ЗША й сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.PAP/Leszek Szymański

Кіраўнік Мінабароны Польшчы знаходзіцца зь візытам у ЗША
Міністар абароны Марыюш Блашчак наведае, між іншым, Пэнтагон і Кангрэс ЗША й сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пачынае чатырохдзённы візыт у ЗША з наведаньня базу амэрыканскіх ВПС „Эглін”. Кіраўнік польскага міністэрства абароны таксама наведае ў Пэнтагон і Кангрэс ЗША, а ў сераду будзе суправаджаць прэзыдэнта Анджэя Дуду падчас візыту ў Белым доме.
База „Эглін”, якая разьмешчаная ля ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліва, гэта цэнтар падрыхтоўкі пілётаў зьнішчальнікаў F-35 Lightning II, набыцьцём якіх зацікаўлена Польшча.
Польская дэлегацыя пазнаёміцца з баявымі й эксплёатацыйнымі магчымасьцямі самалётаў. Заўтра ў Вашынгтоне міністар абароны сустрэнецца з дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам і кіраўніком Пэнтагона Патрыкам Шэнагенам.
Міністар Блашчак таксама правядзе перамовы ў Кангрэсе. У сераду ён далучыць да прэзыдэнта Анджэя Дуда падчас перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Адной з галоўных тэм гэтай сустрэчы будзе пытаньне пашырэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы.
аз

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пачынае чатырохдзённы візыт у ЗША з наведаньня базу амэрыканскіх ВПС „Эглін”.

Кіраўнік польскага міністэрства абароны таксама наведае ў Пэнтагон і Кангрэс ЗША, а ў сераду будзе суправаджаць прэзыдэнта Анджэя Дуду падчас візыту ў Белым доме.

База „Эглін”, якая разьмешчаная ля ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліва, гэта цэнтар падрыхтоўкі пілётаў зьнішчальнікаў F-35 Lightning II, набыцьцём якіх зацікаўлена Польшча.

Польская дэлегацыя пазнаёміцца з баявымі й эксплёатацыйнымі магчымасьцямі самалётаў. Заўтра ў Вашынгтоне міністар абароны сустрэнецца з дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам і кіраўніком Пэнтагона Патрыкам Шэнагенам.

Міністар Блашчак таксама правядзе перамовы ў Кангрэсе. У сераду ён далучыць да прэзыдэнта Анджэя Дуды падчас перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Адной з галоўных тэм гэтай сустрэчы будзе пытаньне пашырэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт