Перамовы аб прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы завершаныя
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.06.2019 11:01
З вынікамі перамоў паміж бакамі прэзыдэнты Польшчы й ЗША пазнаёмяцца 12 чэрвеня ў Белы доме.
Кшыштаф ШчэрскіFoto: Polskie Radio/Wojciech Kusiński
Перамовы аб прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы завершаныя
З вынікамі перамоў паміж бакамі прэзыдэнты Польшчы й ЗША пазнаёмяцца 12 чэрвеня ў Белы доме.
Перамовы аб павелічэньні прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы завершаны. Пра гэта ў інтэрвію Першай праграме грамадзкага Польскага радыё праінфармаваў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы.
Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) падкрэсьліў, што вынікі перамоў паміж польскім і амэрыканскім бакамі будуць прадстаўлены прэзыдэнтам Польшчы й ЗША.
„Прэзыдэнты вырашаць, ці гэтае пагадненьне задавальняе іх, як палітычных лідараў краін. Калі так, то мы чакаем прыняцьця гэтага пагадненьня падчас візыту прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Белы дом 12 чэрвеня”, - сказаў Кшыштаф Шчэрскі.
Ён дадаў, што перамовы аб павелічэньні прысутнасьці арміі ЗША ў Польшчы праводзілі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы й Пэнтагон. Паводле Шчэрскага, дасягнутае пагадненьне ўтрымлівае ўсе элемэнты, якіх ад перамоўшчыкаў чакаў Анджэй Дуда.
аз