Logo Polskiego Radia
Print

У Балтыйскім моры пачаліся маштабныя манэўры BALTOPS

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 11:00
У манэўрах бяруць удзельнічаюць 18 краін-чальцоў NATO, у тым ліку Польшча.
Foto: pixabay.com/CC0

Сярод іх Нямеччына, Данія, Францыя, Нідэрлянды, краіны Прыбалтыкі. Прымаючы бок Польшча.

У манэўрах задзейнічаныя каля 12 тысяч вайскоўцаў, блізу сарака баявых караблёў і столькі ж самалётаў і верталётаў.

Ваенныя правядуць дэсантныя апэрацыі, адпрацуюць дзеяньні па супрацьпаветранай абароне і барацьбе з надводнымі і падводнымі сіламі патэнцыяльнага праціўніка.

Манэўры Baltops працягнуцца да 21 чэрвеня. Гэта не першыя вучэньні краін NATO ў Прыбалтыцы.

Расейскім МЗС ужо назваў дадзеныя вучэньні прычынай разьмяшчэньня побач з межамі Расеяй вялікай колькасьці вайсковай тэхнікі і жаўнераў.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт