Урад Нямеччыны падтрымлівае будаўніцтва помніка польскім ахвярам вайны
Польскі бок даўно заахвочваў нямецкія ўлады ўшанаваць памяць польскіх ахвяраў нямецкага тэрору.
Урад Нямеччыны заявіў аб падтрымцы будаўніцтва помніка палякам, якія сталі ахвярамі нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах. Да гэтага часу, акрамя забітых габрэяў, у Бэрліне ўвекавечылі, між іншым, перасьледаваных нацыстамі гомасэксуалаў і цыганоў.
„Фэдэральны ўрад падтрымлівае грамадзянскую ініцыятыву, мэтай якой зьяўляецца стварэньне ў цэнтры Бэрліна помніка палякам-ахвярам нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах”, - гаворыцца ў адказе ўрада на інтэрпрэтацыю дэпутатаў левай фракцыі (Die Linke), якая датычыла 80-годзьдзя выбуху Другой сусьветнай вайны. Тэкст адказу быў апублікаваны ў аўторак на сайце Бундэстага.
У дакумэнце паведамляецца таксама, што прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер 1 верасьня прыме ўдзел у цырымоніі, прысьвечанай нападу Трэцяга Рэйху на Польшчу. Мерапрыемства адбудзецца ў Велуні (Wieluń) - першым горадзе, па якім Люфтвафэ правялі ўдар. У сваю чаргу, кіраўнік нямецкай дыпляматыі Гайка Маас прыедзе ў Варшаву 1 жніўня на 75-годзьдзе пачатку Варшаўскага паўстаньня.
Аднак, як чытаем у дакумэнце, фэдэральны ўрад не плянуе ўласных сьвятаў, зьвязаных з пачаткам Другой сусьветнай вайны.
На працягу двух апошніх гадоў у Нямеччыне працягваюцца сур’ёзныя дыскусіі пра помнік палякам-ахвярам нямецкага тэрору. Як нагадвае Deutsche Welle, у 2017 годзе група палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і навукоўцаў накіравала ў Бундэстаг і да нямецкага народу заклік да ўзьвядзеньня такога помніка.
Ініцыятарам ідэі зьяўляецца былы кіраўнік Фэдэральнага ўпраўленьньня будаўніцтва й горадабудаўніцтва Флярыян Маўсбах.
Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні належыць Бундэстагу. Аднак частка нямецкай грамадзкай думкі пераконвае, польскія ахвяры павінны быць ушанаваныя разам зь іншымі ахвярамі нацыстаў на Ўсходзе Эўропы – расейцамі, украінцамі й беларусамі.
Польскі бок даўно заклікаў ушанаваць памяць польскіх ахвяраў нямецкай акупацыі. Між іншым, пра гэта ў 2012 годзе гаварыў упаўнаважаны польскага ўраду па міжнародным дыялёгу Ўладзіслаў Барташэўскі.
аз
Урад Нямеччыны заявіў аб падтрымцы будаўніцтва помніка палякам, якія сталі ахвярамі нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах. Да гэтага часу, акрамя забітых габрэяў, у Бэрліне ўвекавечылі, між іншым, перасьледаваных нацыстамі гомасэксуалаў і цыганоў.
„Фэдэральны ўрад падтрымлівае грамадзянскую ініцыятыву, мэтай якой зьяўляецца стварэньне ў цэнтры Бэрліна помніка палякам-ахвярам нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах”, - гаворыцца ў адказе ўрада на зварот дэпутатаў левай фракцыі (Die Linke), якi датычыў 80-годзьдзя выбуху Другой сусьветнай вайны. Тэкст адказу быў апублікаваны ў аўторак на сайце Бундэстага.
У дакумэнце паведамляецца таксама, што прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер 1 верасьня прыме ўдзел у цырымоніі, прысьвечанай нападу Трэцяга Рэйху на Польшчу. Мерапрыемства адбудзецца ў Велюні (Wieluń) - першым горадзе, па якім Люфтвафэ правялі ўдар. У сваю чаргу кіраўнік нямецкай дыпляматыі Гайка Маас прыедзе ў Варшаву 1 жніўня на 75-годзьдзе пачатку Варшаўскага паўстаньня.
Аднак, як чытаем у дакумэнце, фэдэральны ўрад не плянуе ўласных сьвятаў, зьвязаных з пачаткам Другой сусьветнай вайны.
На працягу двух апошніх гадоў у Нямеччыне працягваюцца сур’ёзныя дыскусіі пра помнік палякам-ахвярам нямецкага тэрору. Як нагадвае Deutsche Welle, у 2017 годзе група палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і навукоўцаў накіравала ў Бундэстаг і да нямецкага народу заклік да ўзьвядзеньня такога помніка.
Ініцыятарам ідэі зьяўляецца былы кіраўнік Фэдэральнага ўпраўленьньня будаўніцтва й горадабудаўніцтва Флярыян Маўсбах.
Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні належыць Бундэстагу. Аднак, частка нямецкай грамадзкай думкі пераконвае, што польскія ахвяры павінны быць ушанаваныя разам зь іншымі ахвярамі нацыстаў на Ўсходзе Эўропы – расейцамі, украінцамі й беларусамі.
Польскі бок даўно заклікаў ушанаваць памяць польскіх ахвяраў нямецкай акупацыі. Між іншым, пра гэта ў 2012 годзе гаварыў упаўнаважаны польскага ўраду па міжнародным дыялёгу Ўладзіслаў Барташэўскі.
аз