Logo Polskiego Radia
Print

Летувісы з памежжа прыязджаюць на пакупкі ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.06.2019 16:03
У трэцім квартале мінулага году, летувісы набылі ў Польшчы тавараў на суму больш за 460 мільёнаў эўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Летувісы з памежжа езьдзяць на пакупкі ў Польшчу
У трэцім квартале мінулага году, летувісы набылі ў Польшчы тавараў на суму больш за 460 мільёнаў эўра.
Летувіскі гандаль у рэгіёнах, якія мяжуюць з Польшчай скарачаецца. На гэта ўплываюць ніжэйшыя цэны харчовых прадуктаў у Польшчы, якія заахвочваюць летувісаў рабіць пакупкі ў Сувалках, Аўгуставе й Сейнах.
Летувіскія гандляры скардзяцца, што цягам апошніх гадоў абарот розьнічнага гандлю ў раёнах, якія мяжуюць з Польшчай, зьменшыўся на 20%.
Яны таксама зьвяртаюць увагу на тое, што дыямэтар зоны, жыхары якой езьдзяць на пакупкі ў Польшчу павялічыўся ўжо да 40 кілямэтраў ад мяжы.
Найбольш пацярпеў гандаль садавіной і агароднінай, алькаголем. хатняй хіміяй. Уплыў на гэта маюць ня толькі ніжэйшыя цэны ў Польшчы, але таксама ўведзены ў Летуве ў 2016 годзе акцызны падатак.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у трэцім квартале мінулага году, жыхары Летувы выдаткавалі на пакупкі ў Польшчы больш за 460 мільёнаў эўра. Падчас адной паездкі сярэднестатыстычны летувіс набывае ў Польшчы тавараў на суму каля 125 эўра.
аз

Летувіскі гандаль у рэгіёнах, якія мяжуюць з Польшчай скарачаецца. На гэта ўплываюць ніжэйшыя цэны харчовых прадуктаў у Польшчы, якія заахвочваюць летувісаў рабіць пакупкі ў Сувалках, Аўгуставе й Сейнах.

Летувіскія гандляры скардзяцца, што цягам апошніх гадоў абарот розьнічнага гандлю ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Польшчай, зьменшыўся на 20%.

Яны таксама зьвяртаюць увагу на тое, што дыямэтар зоны, жыхары якой езьдзяць на пакупкі ў Польшчу павялічыўся ўжо да 40 кілямэтраў ад мяжы.

Найбольш пацярпеў гандаль садавіной і агароднінай, алькаголем. хатняй хіміяй. Уплыў на гэта маюць ня толькі ніжэйшыя цэны ў Польшчы, але таксама ўведзены ў Летуве ў 2016 годзе акцызны падатак.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у трэцім квартале мінулага году, жыхары Летувы выдаткавалі на пакупкі ў Польшчы больш за 460 мільёнаў эўра. Падчас адной паездкі сярэднестатыстычны летувіс набывае ў Польшчы тавараў на суму каля 125 эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт