Польшча чакае пералому ў перамовах па аднаўленьні паставак нафты
Дэлегацыі з Польшчы й Расеі будуць гаварыць на гэтую тэму 3 чэрвеня ў Маскве.
Старшыня PKN Orlen Даньэль Абайтэк (Daniel Obajtek) лічыць, што бліжэйшая сустрэча з расейцамі па справе аднаўленьня паставак нафты можа быць пераломнай. Сустрэча заплянаваная на 3 чэрвеня ў Маскве.
Адначасова Абайтэк паведаміў, што нафтаперапрацоўчыя заводы, якія належаць да групы PKN Orlen працуюць на поўную магутнасьць.
Даньэль Абайтэк: Дзякуючы дывэрсыфікацыі, а таксама стратэгічным і апэратыўным запасам польскія НПЗ працуюць і цалкам забясьпечваюць рынак. Мы вядзем перамовы. Спадзяемся, што падчас перамоваў 3 чэрвеня адбудзецца пералом.
Абайтэк нагадаў, што амаль палова нафты, якая выкарыстоўваецца PKN Orlen паступае ў Польшчу зь іншых напрамкаў, чым расейскі.
На мінулым тыдні пасьля перамоў польскай і расейскай дэлегацыяў у Варшаве было заяўлена, што пастаўкі нафты з Расеі па першай нітцы трубаправода „Дружба” могуць быць адноўленыя 9 чэрвеня.
Расейцы таксама паабяцалі, што да 1 ліпеня, будуць ачышчаны ўсе тры ніткі трубаправода „Дружба”, каб у Польшчу ня трапіла ніякая дадатковая порцыя няяснай нафты.
Нагадаем, 24 красавіка на базе дамоўленасьцей з НПЗ пастаўкі нафты ў Польшчу па трубаправода „Дружба” былі прыпыненыя.
аз
Старшыня PKN Orlen Данiэль Абайтэк (Daniel Obajtek) лічыць, што бліжэйшая сустрэча з расейцамі па справе аднаўленьня паставак нафты можа быць пераломнай. Сустрэча заплянаваная на 3 чэрвеня ў Маскве.
Адначасова Абайтэк паведаміў, што нафтаперапрацоўчыя заводы, якія належаць да групы PKN Orlen працуюць на поўную магутнасьць.
Данiэль Абайтэк: Дзякуючы дывэрсыфікацыі, а таксама стратэгічным і апэратыўным запасам польскія НПЗ працуюць і цалкам забясьпечваюць рынак. Мы вядзем перамовы. Спадзяемся, што падчас перамоваў 3 чэрвеня адбудзецца пералом.
Абайтэк нагадаў, што амаль палова нафты, якая выкарыстоўваецца PKN Orlen паступае ў Польшчу зь іншых напрамкаў, чым расейскі.
На мінулым тыдні пасьля перамоў польскай і расейскай дэлегацыяў у Варшаве было заяўлена, што пастаўкі нафты з Расеі па першай нітцы трубаправода „Дружба” могуць быць адноўленыя 9 чэрвеня.
Расейцы таксама паабяцалі, што да 1 ліпеня, будуць ачышчаны ўсе тры ніткі трубаправода „Дружба”, каб у Польшчу ня трапіла ніякая дадатковая порцыя няяснай нафты.
Нагадаем, 24 красавіка на базе дамоўленасьцей з НПЗ пастаўкі нафты ў Польшчу па трубаправодзе „Дружба” былі прыпыненыя.
аз