Logo Polskiego Radia
Print

Польшча спадзяецца новага этапу перамоў па „Форт Трамп”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 13:11
Міністар Кшыштаф Шчэрскі абмяркоўвае ў Вашынгтоне падрабязнасьці візыту Анджэя Дуды ў ЗША.
Белы дом Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча спадзяецца новага этапу перамоў па „Форт Трамп”
Міністар Кшыштаф Шчэрскі абмяркоўвае ў Вашынгтоне падрабязнасьці візыту Анджэя Дуды ў ЗША.
Рашэньне аб павелічэньні ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы можа быць абвешчана ў ходзе чэрвеньскай сустрэчы прэзыдэнтаў Анджэя Дуды й Дональда Трампа. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski), які знаходзіцца ў Вашынгтоне. Міністар адзначыў, што ранг візыту польскага лідара ў Белым доме будзе вышэйшы, чым папярэдняга.
Пасьля наведваньня Белага дома Кшыштаф Шчэрскі сказаў, што адбылося вялікае паскарэньне польска-амэрыканскіх перамоваў па павелічэньні прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
Паводле міністра, ёсьць шанец на тое, што падчас сустрэчы прэзыдэнтаў у чэрвені будзе абвешчаны спосаб павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
Кшыштаф Шчэрскі адзначыў, што вынікі перамоваў паміж Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы й Пэнтагонам павінны зацьвердзіць прэзыдэнты абедзьвюх краін.
Візыт прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Белым доме будзе значна даўжэйшы, чым папярэдні.
„Прэзыдэнт Анджэй Дуда правядзе з прэзыдэнтам Трампам увесь дзень, паколькі ў другой палове дня амэрыканскі лідар арганізуе прыём з нагоды візыту польская прэзыдэнта”, - сказаў Кшыштаф Шчэрскі.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі наведаць Белы дом 12 чэрвеня. Пазьней яны накіруюцца ў Х'юстан у Тэхасе, Рына й Карсан-Сіці ў Нэвадзе й Сан-Францыска ў Каліфорніі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт