Logo Polskiego Radia
Print

Польская вэрсія Google Maps пачала папярэджваць пра фотарадары

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.05.2019 18:41
Папярэджаньне пра фотарадары на іншых рынках кампанія Google пачала ўводзіць у лістападзе 2018 году, цяпер чарга прыйшла на Польшчу.
ФотарадарФотарадарblickpixel/pixabay.com/Public Domain CC0

Польская вэрсія Google Maps пачала папярэджваць пра ўстаноўленыя на вуліцах і трасах фотарадары, паведамляе партал Wirtualne Media. Пакуль што новаўвядзеньне працуе ў тэставым рэжыме. Папярэджаньне пра фотарадары на іншых рынках кампанія Google увяла ў лістападзе 2018 году, цяпер чарга прыйшла на Польшчу. Пры гэтым фірма адмовілася камэнтаваць журналістам пытаньне новаўвядзеньня.
Google Maps было створанае ў 2012 годзе. Гэта дармовае прыкладаньне, якое дазваляе знайсьці аб’екты, а таксама паказвае карты, спадарожнікавыя й авіяцыйныя здымкі й панарамныя карцінкі вуліц. Акрамя таго, прыкладаньне паказвае магчымыя вулічныя заторы й час плянаванага прыбыцьця да акрэсьленага пункту (пешшу, на ровары, аўтамабілі, самалёце альбо гарадзкім транспарце). У цэлым сьвеце для Google Maps працуе каля 20 тыс. чалавек, паведамляе партал Wirtualne Media.

Польская вэрсія Google Maps пачала папярэджваць пра ўстаноўленыя на вуліцах і трасах фотарадары, паведамляе партал Wirtualne Media. Пакуль што новаўвядзеньне працуе ў тэставым рэжыме. Папярэджаньне пра фотарадары на іншых рынках кампанія Google пачала ўводзіць у лістападзе 2018 году, цяпер чарга прыйшла на Польшчу. Пры гэтым фірма адмовілася камэнтаваць журналістам пытаньне новаўвядзеньня.

Google Maps было створанае ў 2012 годзе. Гэта дармовае прыкладаньне, якое дазваляе знайсьці аб’екты, а таксама паказвае карты, спадарожнікавыя й авіяцыйныя здымкі й панарамныя карцінкі вуліц. Акрамя таго, прыкладаньне паказвае магчымыя вулічныя заторы й час плянаванага прыбыцьця да акрэсьленага пункту (пешшу, на ровары, аўтамабілі, самалёце альбо гарадзкім транспарце). У цэлым сьвеце для Google Maps працуе каля 20 тыс. чалавек, паведамляе партал Wirtualne Media.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт