Група Renault плянуе аб’яднацца з Fiat Chrysler Automobiles (FCA), паведамляе партал auto-swiat.pl. У выпадку, калі пляны ўдасца рэалізаваць, то гэта будзе трэці па памерах аўтамабілебудаўнічы канцэрн у сьвеце, якія зможа штогод выпускаць больш за 8 млн 700 тыс. аўтамабіляў. Калі ж узяць пад увагу маркі Nissan i Mitsubishi, якія цесна супрацоўнічаюць з Renault, то штогадовая колькасьць выпушчаных машын складзе 15 млн штук. Актуальна першае месца ў сьвеце па выпуску легкавых аўтамабіляў займае група Toyota, на другім месцы – група Volkswagen. Калі францускай і італьянска-амэрыканскай фірмам удасца аб’яднацца, то ў прапанове канцэрну будзе шмат марак, у прыватнасьці, Alfa Romeo, Alpine, Chrysler, Dacia, Datsun, Dodge, Fiat, Infiniti, Jeep, Лада, Maserati, Nissan, RAM, Renault.
Спэцыялісты адзначаюць, што ўжо працяглы час на рынку легкавога аўтамабілебудаваньня назіраецца тэндэнцыя да кансалідацыі. Апошнім прыкладам аб’яднаньня зьяўляецца пакупка канцэрнам PSA (Peugeot, Citroen, DS) маркі Opel і дачынных кампаній нямецкай фірмы ў 2017 годзе, паведамляе auto-swiat.pl.
Група Renault плянуе аб’яднацца з Fiat Chrysler Automobiles (FCA), паведамляе партал auto-swiat.pl. У выпадку, калі пляны ўдасца рэалізаваць, то гэта будзе трэці па памерах аўтамабілебудаўнічы канцэрн у сьвеце, якія зможа штогод выпускаць больш за 8 млн 700 тыс. аўтамабіляў. Калі ж узяць пад увагу маркі Nissan i Mitsubishi, якія цесна супрацоўнічаюць з Renault, то штогадовая колькасьць выпушчаных машын складзе 15 млн штук.
Актуальна першае месца ў сьвеце па выпуску легкавых аўтамабіляў займае група Toyota, на другім месцы – група Volkswagen. Калі францускай і італьянска-амэрыканскай фірмам удасца аб’яднацца, то ў прапанове канцэрну будзе шмат марак, у прыватнасьці, Alfa Romeo, Alpine, Chrysler, Dacia, Datsun, Dodge, Fiat, Infiniti, Jeep, Лада, Maserati, Nissan, RAM, Renault.
Спэцыялісты адзначаюць, што ўжо працяглы час на рынку легкавога аўтамабілебудаваньня назіраецца тэндэнцыя да кансалідацыі. Апошнім прыкладам аб’яднаньня зьяўляецца пакупка канцэрнам PSA (Peugeot, Citroen, DS) маркі Opel і дачынных кампаній нямецкай фірмы ў 2017 годзе, паведамляе auto-swiat.pl.
вс