Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета ў Беларусі выявілі амаль 15 тысяч бяспраўнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 08:07
Такія кіроўцы без дакумэнтаў зьдзейсьнілі 63 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек, а 79 атрымалі раненьні.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета ў Беларусі выявілі амаль 15 тысяч бяспраўнікаў
Такія кіроўцы без дакумэнтаў зьдзейсьнілі 63 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек, а 79 атрымалі раненьні.
У студзені-красавіку 2019 года ў Беларусі было выяўлена амаль 15 тысяч бяспраўнікаў. Такія кіроўцы без дакумэнтаў зьдзейсьнілі 63 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек, а 79 атрымалі раненьні. У мінулым годзе бяспраўнікаў у нашай краіне налічылі больш за 47 тысяч, паведамляе „Эўрарадыё” са спасылкай на сайт sb.by.
ДАІ нагадвае, што за кіраваньне аўтамабілем без правоў пагражае штраф у памеры ад 127,5 да 510 рублёў. За паўторнае такое парушэньне на працягу году будзе не толькі штраф (ад 510 да 1275 рублёў), але й арышт да 15 сутак. Летась кожны чацьвёрты бяспраўнік трапляў пад адміністрацыйны арышт.
аз

У студзені-красавіку 2019 года ў Беларусі было выяўлена амаль 15 тысяч бяспраўнікаў. Такія кіроўцы без дакумэнтаў зьдзейсьнілі 63 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек, а 79 атрымалі раненьні.

У мінулым годзе бяспраўнікаў у нашай краіне налічылі больш за 47 тысяч, паведамляе „Эўрарадыё” са спасылкай на сайт sb.by.

ДАІ нагадвае, што за кіраваньне аўтамабілем без правоў пагражае штраф у памеры ад 127,5 да 510 рублёў. За паўторнае такое парушэньне на працягу году будзе не толькі штраф (ад 510 да 1275 рублёў), але й арышт да 15 сутак. Летась кожны чацьвёрты бяспраўнік трапляў пад адміністрацыйны арышт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт