У Польшчы выбіраюць падрадчыка для перакопу Балтыйскай касы
Міністар Марэк Грубарчык падкрэсьлівае, што перакоп Балтыйскай касы – гэта вельмі складаная інвэстыцыя.
Міністар марской эканомікі й рачнога флёту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk) лічыць, што некалькі тыдняў зойме выбар падрадчыка для перакопу Балтыйскай (Вісьлінскай) касы.
Надоечы ведамства пазнаёмілася з прапановамі кампаніяў, якія прынялі ўдзел у тэндэры на рэалізацыю гэтай інвэстыцыі.
У конкурсе ўдзельнічала 7 кампаніяў. Паводле Марэка Грубарчыка, гэта доказ зацікаўленьня гэтым складаным праектам.
IAR 3 - 2019-05-23 19:18:00 - PR3 - M. GRÓBARCZYK - MGMIŻŚ - MIERZEJA WIŚLANA - PRZEKOP - WYKONAWCA
Марэк Грубарчык: Для нас было вельмі важным, што мы маглі ўрэшце пазнаёміцца з прапановамі. Мяркую, што ад двух да некалькіх тыдняў будзе працягвацца выбар падрадчыка й заключэньне кантракту.
Міністар Марэк Грубарчык падкрэсьліў, што перакоп Балтыйскай касы – гэта вельмі складаная інвэстыцыя. Паводле яго, у Польшчы такога роду інвэстыцыі не рэалізоўваліся цягам, як мінімум, 50 апошніх гадоў. Ён нагадаў, што будаўніцтва павінна пачацца яшчэ ў гэтым годзе, хутчэй за ўсё, восеньню.
Перакоп Балтыйскай касы павінен дазволіць буйным марскім суднам заходзіць у порт у Эльблёнгу.
Перакоп будзе мець больш за кілямэтар даўжыні й 5 мэтраў глыбіні.
аз