Logo Polskiego Radia
Print

V4 прадставіць кандыдата на пасаду кіраўніка Эўракамісіі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2019 13:09
Кандыдатам ад Вышаградзкай групы называюць славака Мараша Шэфчовіча.
Foto: EPA/OLIVIER HOSLET / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведаміла Вугорская агенцтва MTI са спасылкай на чэскую штодзёнку «Hospodářské Nоvіny». У сваю чаргу газэта спасылаецца на чэскага прэм'ер-міністра Андрэй Бабіча да людзей з Эўракамісіі.

Шэфчовіч зьяўляецца цяпер намесьнікам кіраўніка Эўрапейскай камісіі. Нядаўна ён быў кандыдатам ад кіроўнай партыі «Смэр» на прэзыдэнцкіх выбарах у Славаччыне, дзе ён прайграў у другім туры Зузане Чапутовай.

У нядзельных выбарах у Эўрапарлямэнт большасьць месцаў здабыла Эўрапейская народная партыя (ЭНП), але яе пазыцыя моцна аслаблена. ЭНР мае свайго кандыдата на пасаду кіраўніка Эўрапейскай камісіі. Гэта Манфрэд Вэбэр, але ён задавальняе далёка ня ўсім, – піша выданьне. Напрыклад, супраць кандыдатуры Вэбэра выказаўся прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.

Чэская штодзёнка піша, што прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон плянуе сустрэцца з прэмʼерамі 4 краін Вышаградзкай групы. Парыж хацеў бы бачыць кіраўніком Камісіі галоўнага перамоўніка ЭЗ па справах Brexit-у француза Мішэля Барнье.

Вышаградзкая група можа падтрымаць Барнье або віцэ-старшыню Сусьветнага банка Крысталіну Георгіеву, калі Шэфчовіч атрымае пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі, зазначае выданьне.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт