Расея пазбавіць Летуву электрычнасьці на час выбараў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.05.2019 17:40
Гэта адказ Расеі на пляны далучэньня Прыбалтыкі да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы
flickr.com
Гэта адказ Расеі на пляны далучэньня Прыбалтыкі да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы - паведамляе партал energetyka24.com.
Зараз прыбалтыйскія краіны знаходзяцца ў гэтак званым Кальцу Брэля, які спалучае Беларусь, Расею, Эстонію, Латвію і Летуву ў адну сыстэму, кіраваную з Масквы.
Прыбалтыка будзе падлучана да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы ENTSO-E праз энэргетычны мост LitPol Link, які ідзе праз Польшчу і праз падморскі кабель Harmony Link. Далучэньне плянуецца ажыцьцявіць да 2025 году.
Да часу далучэньня да эўрапейскай сыстэмы балтыскія рэспублікі мусяць прайсьці тэставаньне, якое палягае на часовым адключэньні Летувы, Латвіі і Эстоніі ад суседзяў. Тэрмін вызначаны на чэрвень гэтага году.
Справа ў тым, што цяпер Калінінград атрымлівае электраэнэргію з Расеі праз Летуву. Паводле Масквы, тэставаньне ў Прыбалтыцы ставіць пад пагрозай энэргетычную бясьпеку Калінінграду і ў сувязі з гэтым расейскае кіраўніцтва вырашыла правесьці аналагавае выпрабаваньне раней. Вызначана для гэтага выходныя 25-26 траўня, як раз тады, калі ў Летуве будуць праходзіць выбары ў Эўрапарлямэнт і выбары прэзыдэнта Летувы. Таму немагчыма выключыць, што ў Летуве ў гэтыя дні адбудзецца татальны збой энэргетычнай сыстэмы.
Energetyka24.com/яс