Logo Polskiego Radia
Print

Біскупы зьвернуцца да вернікаў па справе выпадкаў пэдафіліі ў Касьцёле

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2019 14:11
Гэта рэакцыя Каталіцкага касьцёла ў Польшчы на гучны фільм Томаша Сакельскага „Толькі не гавары нікому”.
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Полак.Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Полак.PAP/Piotr Nowak

Біскупы зьвернуцца да верніках па справе выпадкаў пэдафіліі ў Касьцёле
У бліжэйшую нядзелю ва ўсіх касьцёлах у Польшчы будзе зачытаны адмысловы ліст біскупаў. Гэта рэакцыя Каталіцкага касьцёла ў Польшчы на гучны фільм Томаша Сакельскага (Tomasz Sekielski) „Толькі не гавары нікому”, які паказваў адсутнасьць дастатковай рэакцыі ерархаў на выпадкі сэксуальнага дамагальніцтва ў дачыненьні да дзяцей з боку некаторых каталіцкіх сьвятароў.
„Мы прызнаем, што, як пастыры Касьцёла не зрабілі ўсяго, каб прадухіліць трагедыі”, - напісалі біскупы. Яны падкрэсьлілі, што няма слоў, каб расказаць пра ганьбу сэксуальных скандалаў з удзелам духавенства.
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Полак паведаміў, што ў лісьце пад загалоўкам „Ўражлівасьць і адказнасьць” біскупы, сярод іншага, цытуюць выказваньні ахвяр.
Біскупы падкрэсьліваюць, што сэкс-скандалы з удзелам духавенства, гэта прычына вялікага сораму. Яны таксама патрабуюць прыцягнуць да поўнай адказнасьці зьдзяйсьняльнікаў злачынстваў і асобаў, якія ўтойвалі інфармацыю пра такія акты.
аз


У бліжэйшую нядзелю ва ўсіх касьцёлах у Польшчы будзе зачытаны адмысловы ліст біскупаў. Гэта рэакцыя Каталіцкага касьцёла ў Польшчы на гучны фільм Томаша Сакельскага (Tomasz Sekielski) „Толькі не гавары нікому”, які паказвае адсутнасьць дастатковай рэакцыі ерархаў на выпадкі сэксуальнага дамагальніцтва ў дачыненьні да дзяцей з боку некаторых каталіцкіх сьвятароў.

„Мы прызнаем, што, як пастыры Касьцёла, не зрабілі ўсяго, каб прадухіліць трагедыю”, - напісалі біскупы. Яны падкрэсьлілі, што няма слоў, каб расказаць пра ганьбу сэксуальных скандалаў з удзелам духавенства.

Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Полак (Wojciech Polak) паведаміў, што ў лісьце пад загалоўкам „Уражлівасьць і адказнасьць” біскупы, сярод іншага, цытуюць выказваньні ахвяр.

Біскупы падкрэсьліваюць, што сэкс-скандалы з удзелам духавенства, гэта прычына вялікага сораму. Яны таксама патрабуюць прыцягнуць да поўнай адказнасьці зьдзяйсьняльнікаў злачынстваў і асобаў, якія ўтойвалі інфармацыю пра такія акты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт