Нямеччына ня будзе выконваць санкцыяў ЗША па Nord Stream 2
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.05.2019 13:03
                    
                    Нямецкія ўлады прынялі да ведама пагрозы Вашынгтона, але санкцыяў выконваць не зьбіраюцца.
                
                         Сьцяг Нямеччыны.Photo: RalfWieckhorst/pixabay.com/CC0 Public Domain
Сьцяг Нямеччыны.Photo: RalfWieckhorst/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Нямеччына ня будзе выконваць санкцыяў ЗША па Nord Stream 2 
Нямецкія ўлады прынялі да ведама пагрозы Вашынгтона, але санкцыяў выконваць не зьбіраюцца.
Міністэрства эканомікі Нямеччыны прыняло да ведама пагрозы санкцый, якія Вашынгтон плянуе ўвесьці ў сувязі з будаўніцтвам  газаправода Nord Stream 2. Пра гэта ў сераду паведаміў прэс-сакратар нямецкага ведамства. 
Адначасова ён дадаў, што Бэрлін не намерваецца прытрымлівацца абмежаваньняў, якія маюць экстэрытарыяльны характар.
Нагадаем, у аўторак у Кіеве міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры сказаў, што законапраект, які прадугледжвае жорсткія абмежаваньні ў дачыненьні да кампаній, што ўдзельнічаюць у праекце Nord Stream 2, будзе прыняты „ў не занадта аддаленай будучыні”.
аз

Reuters/аз