Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пачаўся новы сэзон канцэртаў музыкі Шапэна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2019 10:01
У вядомым сталічным парку пачаўся 60-ы сэзон канцэртаў пад адкрытым небам.
Kанцэрт ля помніка Шапэна ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі. Kанцэрт ля помніка Шапэна ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35393833

У Варшаве пачаўся новы сэзон канцэртаў музыкі Шапэна
У вядомым сталічным парку пачаўся 60-ы сэзон канцэртаў пад адкрытым небам.
У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі (Łazienki Królewskie) пачаўся 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Да канца верасьня ў кожную нядзелю а 12.00 і 16.00 можна будзе паслухаць музычныя творы славутага польскага кампазытара. Падчас сёлетняга сэзону выступяць 42 піяністы, між іншым, з Польшчы, Балгарыі, Францыі, Гішпаніі, Японіі, Канады, Расеі, ЗША й Італіі.
Дырэктар „Сталічнай эстрады” Анджэй Матусяк (Andrzej Matusiak) падкрэсьліў, што сёлетані 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Шапэна зьяўляецца выключным, бо юбілейным.
Анджэй Матусяк: Сёлета мы сьвяткуем 60-годзьдзе канцэртаў музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках. Для нас гэта важная й беспрэцэдэнтная падзея. У гісторыі Варшавы цяпер няма мерапрыемства з настолькі доўгай гісторыяй. Шмат сьведчыць пра тое, што гэты сэзон будзе вельмі важны й прыгожы ды прыцягне рэкордную колькасьць публікі. Мы падрыхтавалі выдатны склад музыкаў і спадзяемся, што гэтую падзею ўсе запомняць на наступныя гады.
Канцэрты музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках арганізоўвае „Сталічная эстрада” й Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна. Кожны год у іх прымаюць удзел дзясяткі тысяч слухачоў.
Упершыню канцэрты ля помніка Шапэна былі арганізаваныя ў 1959 годзе, неўзабаве пасьля рэканструкцыі помніка вялікаму польскаму кампазытару.
Праграма канцэртаў даступная на старонцы www.lazienki-krolewskie.pl
аз

У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі (Łazienki Królewskie) пачаўся 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Да канца верасьня ў кожную нядзелю а 12.00 і 16.00 можна будзе паслухаць музычныя творы славутага польскага кампазытара.

Падчас сёлетняга сэзону выступяць 42 піяністы, між іншым, з Польшчы, Балгарыі, Францыі, Гішпаніі, Японіі, Канады, Расеі, ЗША й Італіі.

Дырэктар „Сталічнай эстрады” Анджэй Матусяк (Andrzej Matusiak) падкрэсьліў, што сёлетані 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Шапэна зьяўляецца выключным, бо юбілейным.

Анджэй Матусяк: Сёлета мы сьвяткуем 60-годзьдзе канцэртаў музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках. Для нас гэта важная й беспрэцэдэнтная падзея. У гісторыі Варшавы цяпер няма мерапрыемства з настолькі доўгай гісторыяй. Шмат сьведчыць пра тое, што гэты сэзон будзе вельмі важны й прыгожы ды прыцягне рэкордную колькасьць гасьцей.

Канцэрты музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках арганізоўвае „Сталічная эстрада” й Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна. Кожны год у іх прымаюць удзел дзясяткі тысяч слухачоў.

Упершыню канцэрты ля помніка Шапэна былі арганізаваныя ў 1959 годзе, неўзабаве пасьля рэканструкцыі помніка вялікаму польскаму кампазытару.
Праграма канцэртаў даступная на старонцы www.lazienki-krolewskie.pl

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт