Logo Polskiego Radia
Print

1 чэрвеня PKP Intercity прапануе дзецям бясплатныя квіткі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 17:03
Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касах чыгункі з заўтрашняга дня.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

1 чэрвеня PKP Intercity прапануе дзецям бясплатныя квіткі
Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касах чыгункі з заўтрашняга дня.
З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей чыгуначная кампанія PKP Intercity падрыхтавала спэцыяльную прапанову для самых маленькіх падарожнікаў. 1 чэрвеня яны змогуць езьдзіць у цягніках перавозчыка бясплатна. Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касах чыгункі з заўтрашняга дня.
1 чэрвеня дзеці й моладзь да 16 гадоў жыцьця будуць мець магчымасьць падарожнічаць бясплатна ў вагонах другога кляса ўсіх цягнікоў PKP Intercity.
Прадстаўнікі перавозчыка падкрэсьліваюць, што 1 чэрвеня паездка цягніком PKP Intercity можа быць вельмі карысная для ўсёй сям'і, таму што кампанія таксама прапануе апекуном дзяцей 30-працэнтную скідку ў рамках „сямейнага білету”.
PKP Intercity - дзяржаўны чыгуначны перавозчык, які абслугоўвае маршруты паміж буйнымі й курортнымі гарадамі ў Польшчы. Кампанія абслугоўвае таксамам маршруты ў некаторыя эўрапейскія гарады.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт