Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік НБП супраць прыняцьця эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 14:07
Адам Гляпіньскі: Адмова ад незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі пашкодзіла б польскай эканоміцы.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік НБП супраць прыняцьця эўра
Адам Гляпіньскі: Адмова ад незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі пашкодзіла б польскай эканоміцы.
Прафэсар Адам Гляпіньскі (Adam Glapiński) паведаміў, што падчас яго кіраваньня нацбанкам Польшча не ўвядзе эўра, ані не пачне працэдураў, якія папярэднічаюць увядзеньне супольнай эўрапейскай валюты.
Пра гэта кіраўнік нацбанка паведаміў, адкрываючы канфэрэнцыю „Злоты, эўра й спраў Польшчы”, арганізаваную Нацыянальным банкам Польшчы ў Варшаве.
Прафэсар Адам Гляпіньскі падкрэсьліў, адмова ад магчымасьці праводжаньня незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі была б шкодная для польскай эканомікі.
Старшыня НБП не згадзіўся таксама з аргумэнтамі прыхільнікаў эўра, якія пераконваюць, што эўра прычыніцца да ўмацаваньня бясьпекі Польшчы і ўзмацненьня ейнай міжнароднай пазыцыі.
Паводле Адама Гляпіньскага, прыняцьце эўра некарыснае ня толькі для бедных краін Паўднёвай Эўропы, але й для багатых краін.
Ён дадаў таксама, што гэткі крок не магчымы бязь зьмены Канстытуцыі.
аз

Прафэсар Адам Гляпіньскі (Adam Glapiński) паведаміў, што падчас яго кіраваньня нацбанкам Польшча не ўвядзе эўра, ані не пачне працэдураў, якія папярэднічаюць увядзеньнi супольнай эўрапейскай валюты.

Пра гэта кіраўнік нацбанка паведаміў, адкрываючы канфэрэнцыю „Злоты, эўра й справы Польшчы”, арганізаваную Нацыянальным банкам Польшчы ў Варшаве.

Прафэсар Адам Гляпіньскі падкрэсьліў, што адмова ад магчымасьці праводжаньня незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі была б шкодная для польскай эканомікі.

Старшыня НБП не згадзіўся таксама з аргумэнтамі прыхільнікаў эўра, якія пераконваюць, што эўра прычыніцца да ўмацаваньня бясьпекі Польшчы і ўзмацненьня ейнай міжнароднай пазыцыі.

Паводле Адама Гляпіньскага, прыняцьце эўра некарыснае ня толькі для бедных краін Паўднёвай Эўропы, але й для багатых краін.

Ён дадаў таксама, што гэткі крок не магчымы бязь зьмены Канстытуцыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт