У Варшаве праходзіць пазачарговае паседжаньне эпіскапату Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.05.2019 11:23
Яго мэта – абмеркаваньне будучых дзеяньняў Касьцёла ў Польшчы па ахове непаўналетніх.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Варшаве праходзіць пазачарговае паседжаньне эпіскапату Польшчы
Яго мэта – абмеркаваньне будучых дзеяньняў Касьцёла ў Польшчы па ахове непаўналетніх.
Сёньня ў Варшаве праходзіць пазачарговае паседжаньне Пастаяннай рады Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы. Сустрэча ў значнай ступені будзе прысьвечана праблеме сэксуальнага дамагальніцтва ў адносінах да непаўналетніх у Каталіцкім касьцёле.
Пазачарговае паседжаньне склікаў старшыня эпіскапату арцыбіскуп Станіслаў Гондэцкі (Stanisław Gądecki). Яго мэта – абмеркаваньне будучых дзеяньняў Касьцёла ў Польшчы па ахове непаўналетніх.
Сёньня адбудзецца таксама курс для ўсіх арцыбіскупаў у галіне прававых нормаў па гэтай справе, пра якія гаворыць апошні ліст Папы рымскага Motu Proprio „Vos estis lux mundi”. Папскі дакумэнт увойдзе ў сілу ў 1 чэрвеня.
Дакумэнт акрэсьлівае дзеяньні касьцёла ў выпадках сэксуальнага дамагальніцтва духавенства ў дачыненьні да непаўналетніх. Гаворка ідзе, між іншым, пра палажэньні, якія тычацца біскупаў, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў або нядбайнасьць у гэтым пытаньні.
аз
Сёньня ў Варшаве праходзіць пазачарговае паседжаньне Пастаяннай рады Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы. Сустрэча ў значнай ступені будзе прысьвечана праблеме сэксуальнага дамагальніцтва ў адносінах да непаўналетніх у Каталіцкім касьцёле.
Пазачарговае паседжаньне склікаў старшыня эпіскапату арцыбіскуп Станіслаў Гaндэцкі (Stanisław Gądecki). Яго мэта – абмеркаваньне будучых дзеяньняў Касьцёла ў Польшчы па ахове непаўналетніх.
Сёньня адбудзецца таксама курс для ўсіх арцыбіскупаў у галіне прававых нормаў па гэтай справе, пра якія гаворыць апошні ліст Папы рымскага Motu Proprio „Vos estis lux mundi”. Папскі дакумэнт увойдзе ў сілу ў 1 чэрвеня.
Дакумэнт акрэсьлівае дзеяньні касьцёла ў выпадках сэксуальнага дамагальніцтва духавенства ў дачыненьні да непаўналетніх. Гаворка ідзе, між іншым, пра палажэньні, якія тычацца біскупаў, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў або нядбайнасьцi ў гэтым пытаньні.
аз