ЗША ўвядуць санкцыі супраць кампаній, якія будуюць газаправод Nord Stream 2
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.05.2019 16:12
Міністар энэргетыкі ЗША сказаў аб гэтым у Кіеве.
Materiały prasowe Gazprom
Міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры заявіў сёньня, што закон аб увядзенні санкцый у дачыненьні да кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода Nord Stream 2 будзе «ў не занадта аддаленай будучыні».
Такую інфармацыю перадала агенцтва Reuters. Пэры сказаў таксама, што «супраціў да Nord Stream 2 да гэтага часу жывы ў Злучаных Штатах». Гэтыя словы прагучалі ў Кіеве, падчас візыту дэлегацыі ЗША на інаўгурацыі Прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Амэрыка рашуча выступае супраць заплянаванага будаўніцтва другой ніткі Nord Stream 2. Аб газаправодзе крытычна выказаўся прэзыдэнт Дональд Трамп і амбасадар ЗША ў Бэрліне Рычард Грэнэль.
energetyka24.com