Постаць маршала Юзэфа Пілсудскага добра вядомая ня толькі ў Польшчы, але й па-за яе межамі. Але нават у Польшчы ня кожны ведае, што бацька польскай незалежнасьці 1918 году меў старэйшага брата, які зрабіў немалы ўклад у навуку. Пры гэтым ён у Расеі вядомы больш, чым у Польшчы.
Звалі старэйшага на год брата маршала Пілсудскага Браніслаў. Ён быў этнографам ды дасьледчыкам карэнных жыхароў вострава Сахалін, і таму ён больш вядомы на расейскім Далёкім Усходзе, чым у Польшчы. А што здарылася, што Браніслаў трапіў на другі канец расейскай імпэрыі? Расказвае супрацоўнік варшаўскага Музэю Азіі й Акіяніі Юзэф Жытэк (архіўны запіс з 1991 году).
Юзэф Жытэк: Так сталася, што старэйшы брат маршала Пілсудскага Браніслаў Пілсудскі ня меў шчасьця да сваёй краіны. Да Першай сусьветнай вайны пасьля вяртаньня з Расеі ён вельмі бедна жыў у Галіцыі, пасьля вайны пра яго мала згадвалі.
Браніслаў нарадзіўся 2 лістапада 1866 году ў маёнтку Пілсудскіх у вёсцы Зулаў на Літве. Неўзабаве Браніслаў разам са сваёй сям’ёй пераехаў у Вільню, дзе вучыўся ў Першай віленскай гімназіі. Гімназію, дарэчы, ён не закончыў, таму што перад экзаменамі на атэстат сталасьці царскія ўлады разьбілі вучнёўскі нелегальны кружок, членамі якога былі й Браніслаў, і Юзэф Пілсудскія. Браніслава выключылі са школы, таму экзамены на атэстат сталасьці ён здаваў экстэрнам у Санкт-Пецярбурзе. Пасьля гэтага ў 1886 годзе паступіў у Санкт-пецярбургскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт. Вучыцца яму прыйшлося нядоўга, таму што ў сакавіку 1887 году царскія ўлады яго арыштавалі за прыналежнасьць да студэнцкай арганізацыі «Тэрарыстычная фракцыя партыі «Народная воля». Дарэчы, цікавы факт: Браніслаў, старэйшы брат маршала Пілсудзкага, быў у гэтай арганізацыі разам са старэйшым братам іншай вядомай пэрсоны, а менавіта, братам Леніна Аляксандрам Ульянавым. І Пілсудзкі, і Ульянаў за падрыхтоўку тэракту супраць цара Аляксандра ІІІ былі прыгавораныя да сьмерці, з той толькі розьніцай, што брата Леніна павесілі ў 1887 годзе, а прысуд Браніславу Пілсудскаму замянілі на 15 гадоў катаргі й саслалі на Сахалін. Адбыў ён ня ўсю катаргу, таму што пасьля 10 гадоў ён быў вызвалены па амністыі.
І вось, жывучы на поўдні Сахаліну, ён заняўся дасьледаваньнем ладу жыцьця, традыцый і культуры айнаў – карэнных насельнікаў вострава. Акрамя таго, вывучаў таксама мову й традыцыі ніўхаў, іншых насельнікаў Сахаліну, запісваючы іх фальклёр і сабраўшы такім чынам багатую этнаграфічную калекцыю. Пасьля адбыцьця 10 гадоў катаргі быў пераведзены ў лік ссыльных-пасяленцаў. У 1898 годзе Прыамурскі генэрал-губэрнатар па просьбе Таварыства вывучэньня Амурскага краю перавёў Пілсудскага ва Ўладзівасток для працы ў музэі таварыства. Там ён правёў некалькі гадоў, працягваючы навуковыя экспэдыцыі па рэгіёне. За навуковую працу быў узнагароджаны сярэбраным мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства.
У 1905 годзе Браніслаў Пілсудзкі праз Японію й ЗША вярнуўся ў Польшчу. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны эміграваў у Швэйцарыю, у 1917 годзе пераехаў у Парыж. Праз год там ён трагічна загінуў – патануў у Сене. Сучасьнікі меркавалі, што гэта быў суіцыд.
Браніслаў Пілсудскі, у прыватнасьці, аўтар слоўнікаў айнскай (больш за 10 тыс. слоў) і ніўхскай (6 тыс. слоў) моваў, а таксама аўтар шматлікіх здымкаў абарыгенаў ды многіх этнаграфічных матэрыялаў.
Дарэчы, у 1903 годзе ён жаніўся на дачцэ айнскага старасты. У іх нарадзіліся сын Сукедза й дачка Кіе. Восеньню 1905 году Браніслаў хацеў забраць сям’ю ў Эўропу, але стараста, бацька жонкі, не дазволіў.
Актуальна ўсе нашчадкі Браніслава Пілсудскага жывуць у Японіі й зьяўляюцца японскімі падданымі.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл