Прэзыдэнт Польшчы падпісаў закон аб Нацыянальнай анкалягічнай стратэгіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        20.05.2019 14:36
                    
                                 
                
                
                    Нацыянальная анкалягічная стратэгія дапаможа эфэктыўна змагацца з «чумой ХХІ стагодзьдзя».
                
                
                    
                         Анджэй Дуда PAP/Jakub Kamiński
Анджэй Дуда PAP/Jakub Kamiński
                     
                
                
                
               
                
                          
Паводле закону, які падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда, Нацыянальная анкалягічная стратэгія разьлічана на пэрыяд з 2020 па 2030 год. Галоўнай мэтай закону зьяўляецца памяншэньня колькасьці ракавых захворваньняў, павялічэньне працягласьці жыцьця хворых на рак і таксама паляпшэньне якасьці жыцьця хворых ды іх сем'яў.
Падпісваючы дакумэнт прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсьліў, што Нацыянальная анкалягічная стратэгія дапаможа эфэктыўна змагацца з «чумой ХХІ стагодзьдзя».
Анджэй Дуда: Нам патрэбная такая стратэгія дзеяньняў. Стратэгія будзе ўключаць усе этапы лячэньне, пачынаючы ад інфармаваньня пацыента, заканчваючы на яго рэабілітацыі. Дакумэнт таксама тычыцца паліятыўнай мэдыцыны й псыхалягічнай падтрымкі. Усе гэтыя пункты ў уключаныя ў закон, які пазьней стане Нацыянальнай анкалягічнай стратэгіяй.
Штогод у Польшчы ў выніку ракавых захворваньняў памірае каля 100 тысяч чалавек.            
Паводле закону, які падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда, Нацыянальная анкалягічная стратэгія разьлічаная на пэрыяд з 2020 па 2030 год. Галоўнай мэтай закону зьяўляецца памяншэньня колькасьці ракавых захворваньняў, павялічэньне працягласьці жыцьця хворых на рак і таксама паляпшэньне якасьці жыцьця хворых ды іх сем'яў.
Падпісваючы дакумэнт, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсьліў, што Нацыянальная анкалягічная стратэгія дапаможа эфэктыўна змагацца з «чумой ХХІ стагодзьдзя».
Анджэй Дуда: Нам патрэбная такая стратэгія дзеяньняў. Стратэгія будзе ўключаць усе этапы лячэньне, пачынаючы ад інфармаваньня пацыента, заканчваючы яго рэабілітацыяй. Дакумэнт таксама тычыцца паліятыўнай мэдыцыны й псыхалягічнай падтрымкі. Усе гэтыя пункты ўключаныя ў закон, які пазьней стане Нацыянальнай анкалягічнай стратэгіяй.
Штогод у Польшчы ў выніку ракавых захворваньняў памірае каля 100 тысяч чалавек.            
IAR/эж