Кіроўная партыя - за стварэньне камісіі па пэдафіліі
Пра гэта падчас выбарчай канвэнцыі ў Лодзі заявіў лідар „Права й справядлівасьці” Яраслаў Качыньскі.
Старшыня кіроўнай партыі заявіў, што „Права й справядлівасьць” гатовая падтрымаць стварэньне камісіі па расьсьледаваньні выпадкаў пэдафіліі ня толькі ў касьцёле, але ва ўсіх асяродзьдзях у Польшчы. Падчас выбарчай канвэнцыі ў Лодзі Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што хоць „Права й справядлівасьць” падтрымлівае каталіцкі касьцёл, то гэта не азначае, што патурае паталёгіі ў яго структурах.
„Некаторыя пераконваюць грамадзтва, што „Права й справядлівасьць” нясе адказнасьць за пэдафілію. Тым часам, гэта менавіта ПіС некалькі гадоў змагаецца за тое, каб пакараньне за такога роду злачынствы зрабіць больш жорсткімі”, - сказаў Яраслаў Качыньскі.
Ён падкрэсьліў, што пэдафілы будуць пакараныя незалежна ад іх прафэсіі або сацыяльнага статусу.
Пазаўчора позна ўвечары Сэйм прыняў урадавы праект паправак у Крымінальны кодэкс, які прадугледжвае, між іншым, абвастрэньне пакараньня за пэдафілію. Апазыцыя не ўдзельнічала ў галасаваньні.
аз
Старшыня кіроўнай партыі заявіў, што „Права й справядлівасьць” гатовая падтрымаць стварэньне камісіі па расьсьледаваньні выпадкаў пэдафіліі ня толькі ў касьцёле, але ва ўсіх асяродзьдзях у Польшчы.
Падчас выбарчай канвэнцыі ў Лодзі Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што хоць „Права й справядлівасьць” падтрымлівае каталіцкі касьцёл, то гэта не азначае, што патурае паталёгіі ў яго структурах.
„Некаторыя пераконваюць грамадзтва, што „Права й справядлівасьць” нясе адказнасьць за пэдафілію. Тым часам, гэта менавіта ПіС некалькі гадоў змагаецца за тое, каб пакараньне за такога роду злачынствы зрабіць больш жорсткімі”, - сказаў Яраслаў Качыньскі.
Ён падкрэсьліў, што пэдафілы будуць пакараныя незалежна ад іх прафэсіі або сацыяльнага статусу.
Пазаўчора позна ўвечары Сэйм прыняў урадавы праект паправак у Крымінальны кодэкс, які прадугледжвае, між іншым, абвастрэньне пакараньня за пэдафілію.
Апазыцыя не ўдзельнічала ў галасаваньні.
аз