Logo Polskiego Radia
Print

Канфэрэнцыя «Больш радыё» праходзіць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.05.2019 12:41
Канфэрэнцыю «Больш радыё» распачаў старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі.
Сядзіба Польскага радыё ў ВаршавеСядзіба Польскага радыё ў ВаршавеFoto: Krzysztof Plona/Polskie Radio

Канфэрэнцыя «Больш радыё» праходзіць у Варшаве
Мерапрыемства прысьвечаная чарговым этапам цыфрызацыі радыёвяшчаньня ў Польшчы. Канфэрэнцыя праходзіць у сядзібе Польскага радыё ў Варшаве. Польская нацыянальная рада радыёфаніі й тэлебачаньня ўжо прадставіла аб’явы на распаўсюджваньне лічбавага радыё ў тэхналёгіі DAB+.
Канфэрэнцыю «Больш радыё» распачаў старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі. Спадар Рагойскі падкрэсьліў, што менавіта польская грамадзкая радыёфанія першай пачала лічбавая вяшчаньня ў высокай якасьці ва Ўсходняй Эўропе.
Анджэй Рагойскі: Для мяне гонар, як для кіраўніка найбуйнейшага лічбавага вяшчальніка ў Польшчы, распачаць гэтую канфэрэнцыю. Канфэрэнцыю, якая ў першую чаргу прысьвечаная новых тэхналёгіям. Аднак, самае галоўнае, што мы не павіны забываць пра тых, для каго распачынаецца вяшчаньне DAB+. Безумоўна, я маю на ўвазе радыёслухачоў. Прапаную паразважаць над тым, якім чынам новая якасьць вяшчаньне пашырыць нашую прапанову для слухачоў.
Цыфрызацыя радыёфаніі да 2022 года – гэта адна з ключавых мэтаў Польскай нацыянальнай рады радыёфаніі й тэлебачаньня. Гэткі працэс закране радыёстанцый ў 34 гарадах Польшчы.


Мерапрыемства прысьвечаная чарговым этапам аблічбоўкі радыёвяшчаньня ў Польшчы. Канфэрэнцыя праходзіць у сядзібе Польскага радыё ў Варшаве. Польская нацыянальная рада радыёфаніі й тэлебачаньня ўжо прадставіла аб’явы на распаўсюджваньне лічбавага радыё ў тэхналёгіі DAB+.

Канфэрэнцыю «Больш радыё» распачаў старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі. Спадар Рагойскі падкрэсьліў, што менавіта польская грамадзкая радыёфанія першай пачала лічбавая вяшчаньня ў высокай якасьці ва Ўсходняй Эўропе.

Анджэй Рагойскі: Для мяне гонар, як для кіраўніка найбуйнейшага лічбавага вяшчальніка ў Польшчы, распачаць гэтую канфэрэнцыю. Канфэрэнцыю, якая ў першую чаргу прысьвечаная новым тэхналёгіям. Аднак, самае галоўнае, што мы не павіны забываць пра тых, для каго распачынаецца вяшчаньне DAB+. Безумоўна, я маю на ўвазе радыёслухачоў. Прапаную паразважаць над тым, якім чынам новая якасьць вяшчаньне пашырыць нашую прапанову для слухачоў.

Аблічбоўка радыёфаніі да 2022 года – гэта адна з ключавых мэтаў Польскай нацыянальнай рады радыёфаніі й тэлебачаньня. Гэткі працэс закране радыёстанцый ў 34 гарадах Польшчы.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт