Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм узмацніў пакараньне за пэдафілію

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.05.2019 12:15
Паводле новага закону, згвалтаваньне дзіцяці будзе карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 30 гадоў, а ў асабліва цяжкіх выпадках – пажыцьцёвым зьняволеньнем.
Галасаваньне ў СэймеГаласаваньне ў Сэйме PAP/Radek Pietruszka

Сэйм узмацніў пакараньне за пэдафілію
Ніжняя палата польскага парлямэнту зацьвердзіла папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, паводле якіх пакараньне за пэдафілію стала больш жорсткім. За асабліва цяжкія сэксуальныя злачынствы ў адносінах да дзяцей законам прадугледжана да 30 гадоў пазбаўленьня волі.
Ўрадавы законапраект падтрымалі 263 дэпутата, толькі тры дэпутаты прагаласавалі супраць і таксама тры ўстрымаліся. 143 парлямэнтары ад апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» і 15 дэпутатаў ад партыі «Сучасная» адмовіліся ад удзелу ў галасаваньні.
Лідэр «Грамадзянскай плятформы» Гжэгаж Схэтына растлумачыў, што яго палітычная групоўка адмовілася ад галасаваньня, бо на яго думку, закон, падрыхтаваны ўрадам, не дапаможа ў барацьбе зь пэдафіліяй.
Паводле новага закону, згвалтаваньне дзіцяці будзе карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 30 гадоў, а ў асабліва цяжкіх выпадках – пажыцьцёвым зьняволеньнем. Акрамя таго, у так званым «рэестры пэдафілаў» будзе паказвацца прафэсія злачынца. Таксама Сэйм устанавіў памежны ўзрост прававой абароны ад пэдафілаў на 15 гадоў.

Ніжняя палата польскага парлямэнту зацьвердзіла папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, паводле якіх пакараньне за пэдафілію стала больш жорсткім. За асабліва цяжкія сэксуальныя злачынствы ў адносінах да дзяцей законам прадугледжана да 30 гадоў пазбаўленьня волі.

Урадавы законапраект падтрымалі 263 дэпутата, толькі тры дэпутаты прагаласавалі супраць і таксама тры ўстрымаліся. 143 парлямэнтары ад апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» і 15 дэпутатаў ад партыі «Сучасная» адмовіліся ад удзелу ў галасаваньні.

Лідэр «Грамадзянскай плятформы» Гжэгаж Схэтына растлумачыў, што яго палітычная групоўка адмовілася ад галасаваньня, бо на яго думку, закон, падрыхтаваны ўрадам, не дапаможа ў барацьбе зь пэдафіліяй.

Паводле новага закону, згвалтаваньне дзіцяці будзе карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 30 гадоў, а ў асабліва цяжкіх выпадках – пажыцьцёвым зьняволеньнем. Акрамя таго, у так званым «рэестры пэдафілаў» будзе паказвацца прафэсія злачынца. Таксама Сэйм устанавіў памежны ўзрост прававой абароны ад пэдафілаў на 15 гадоў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт