На месцы каналу праз Балтыйскую касу знаходзіцца бурштын на 325 тыс. эўра
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.05.2019 16:15
Радовішча ня зможа кампэнсаваць сродкі, якія выдзяляюцца на збудаваньне каналу.
Бурштынjurgitamakita/pixabay.com/Public Domain CC0
Міністэрства марской гаспадаркі і Марское кіраваньне ў Гдыні абвяргаюць інфармацыю аб радовішчах бурштыну, якія маглі б кампэнсаваць сродкі, якія выдзяляюцца на збудаваньне канала праз Балтыйскую касу.
Паводле ацэнак, у раёне, вызначаным для збудаваньня каналу, знаходзіцца каля 1,4 тоны бурштыну - паведаміў міністар марской гаспадаркі і рачнога плаваньня Польшчы Марэк Грубарчык.
«Выкарыстоўваючы вельмі высокі каэфіцыент пераліку кошту бурштыну, то бок адна тысяча злотых за кіляграм, агульны аб'ём янтару ацэньваецца ў 1 мільён 400 тысяч злотых (325 тыс. эўра)».
Марское кіраваньне ў Гдыні, якое зьяўляецца інвэстарам будаўніцтва каналу, валодае правам выкарыстоўваць гэтае радовішча бурштыну.
яс