Logo Polskiego Radia
Print

На амбасадара Польшчы напалі ў Тэль-Авіве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.05.2019 10:20
Напад на пасла Польшчы быў зьдзейсьнены ў момант напружаньня дыпляматычных адносін паміж Варшавай і Тэль-Авівам.
Марэк Магероўскі на Польскім радыё (архіўны здымак)Марэк Магероўскі на Польскім радыё (архіўны здымак)Polskie Radio PR24

На амбасадара Польшчы ў Ізраілі быў зьдзейсьнены напад каля амбасады ў Тэль-Авіве, паведамляе «Jerusalem Post». Газэта напісала, што інцыдэнт адбыўся ў аўторак. Супраць Марэка Магероўскага (Marek Magierowski) была прымененая фізычная сіла, у яго адрас таксмама прагучалі нецэнзурныя словы. Невядома дакладна, што сказаў нападаючы. Згодна з паведамленьнем «Jerusalem Post», ён крычаў нешта пра Польшчу.

Пра інцыдэнт амбасада паведаміла ізраільскай паліцыі й заклікала адпаведныя службы паставіцца да яго з найвышэйшым прыярытэтам. Магероўскі пасьпеў сфатаграфаваць нападніка й яго аўтамабіль. Праз 90 хвілін паліцыя арыштавала падазронага.

Ізраільская газэта адзначае, што напад на пасла Польшчы быў зьдзейсьнены ў момант напружаньня дыпляматычных адносін паміж Варшавай і Тэль-Авівам, і нагадала, што МЗС Польшчы ў панядзелак адмяніла візыт ізраільскай дэлегацыі ў Варшаву.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт