Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і ЕС „больш-менш” завяршылі перамовы аб рэадмісіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2019 10:01
Ёханэс Хан: Нам неабходна ўстанавіць дату й месца, дзе мы падпішам гэта пагадненьне
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўракамісар Ёханэс Хан у рамках мерапрыемстваў да 10-годзьдзя Ўсходняга партнэрства пракамэнтаваў журналістам, ці хутка будзе падпісана пагадненьне зь Беларусьсю аб рэадмісіі.

„Нарэшце мы больш-менш скончылі нашы перамовы па пагадненьні аб рэадмісіі, і нам неабходна ўстанавіць дату й месца, дзе мы падпішам гэта пагадненьне”, - заявіў ён.

Эўракамісар таксама адказаў, што рознагалосьсі Беларусі зь Летувой наконт Астравецкай АЭС марудзяць падпісаньне Прыярытэтаў партнэрства.

„Я абмяркоўваў гэта пытаньне зь Летувой, Астравецкая атамная станцыя гэта праблема для іх, і я разумею, што яны заклапочаны бясьпекай сваёй краіны, - патлумачыў Ёханэс Хан. І дадаў, што яны шукаюць рашэньне, якое ўлічыць інтарэсы абодвух бакоў.

„Мы разумеем, што Прыярытэты партнэрства - тое, што цікавіць усіх, і я спадзяюся, пагадненьне будзе знойдзена”, - дадаў эўракамісар.

nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт