Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар ЗША: Закон 447-ы – гэта выключна справаздача

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2019 15:02
Джорджэт Масбахэр пераконвае палякаў не баяцца закону аб рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасадар ЗША: Закон 447-ы – гэта выключна справаздача
Джорджэт Масбахэр пераконвае палякаў не баяцца закону аб рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці.
Амбасадар ЗША ў Польшчы, Джорджэт Масбахэр супакойвае, што што Закон 447-ы „зьяўляецца аднаразовай справаздачай для Кангрэсу ЗША”.
Нагадаем, паводле згаданага закону, улады ЗША маюць абавязак падрыхтаваць справаздачу аб рэстытуцыі габрэйскай уласнасьці ў 46 краінах сьвету, у тым ліку Польшчы. На мінулым тыдні згаданы закон падпісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
У сваім посьце ў Твітары Джорджэт Масбахэр падкрэсьліла, што гэты закон не пагражае трэцім краінам ніякімі фінансавымі ці юрыдычнымі патрабаваньнямі.
„Гэта аднаразовая справаздача для Кангрэсу ЗША, мэтай якой зьяўляецца аналіз прагрэсу краін у галіне рэстытуцыі”, - напісала амэрыканская амбасадарка.
Справу рэстытуцыі страчанай падчас Другой сусьветнай вайны й пасьля яе маёмасьці пастаянна падымае частка габрэйскіх арганізацыі й ізраільскіх палітыкаў.
У суботу па вуліцах Варшавы прайшло шэсьце супраць амэрыканскага закону. Яго арганізавалі, між іншым, Асацыяцыя „Шэсьце незалежнасьці”, прадстаўнікі нацыянальных арганізацый у Польшчы й фэрмэрскага руху AGROunia.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт