Logo Polskiego Radia
Print

«Навуковы пікнік» праходзіць у Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.05.2019 16:46
  • «Навуковы пікнік» праходзіць у Варшаве
Падчас навуковай імпрэзы тысячы й тысячы варшавякаў і гасьцей польскай сталіцы на ўласныя вочы знаёмяцца з самымі сучаснымі дасягненьнямі польскай і сусьветнай навукі.
PAP/Marcin ObaraPAP/Marcin ObaraPAP/Marcin Obara

«Навуковы пікнік» праходзіць у Варшаве
На варшаўскім Нацыянальным стадыёне распачаўся 23 па ліку «Навуковы пікнік». Імпрэзу ладзяць Польскае радыё ды Цэнтра навукі імя Мікалая Каперніка. «Навуковы пікнік» – гэта найвялікшае навукова папулярнае падзея ва ўсёй Эўропе. «Машыны й мы» – менавіта так гучыць лёзунг сёлетняга «Навуковага пікніка».
Машыны, робаты, незвычайныя прылады й прыстасаваньня – вось, што яднае ўсіх удзельнікаў 23-га «Навуковага пікніка». Дырэктар Цэнтра культуры імя Каперніка Робэрт Фірмгофэр сьцьвярджае, што галоўнай ідэяй пікніка было і ёсьць распаўсюджваньне навуковых ведаў праз камунікаваньне навукоўцам з шырокім коламі грамадзтва.
Робэрт Фірмгофэр: Навука – гэта сацыяльная з’ява, а не выключна акадэмічная праца. Менавіта адтуль і ўзялася ідэя арганізацыі такой імпрэзы. У яе вытокаў стаялі асобныя апантаныя навукоўцы, спачатку ўстановы ня мелі да гэтага ніякага дачыненьня. Навукоўцы разумелі, што трэба гучна распавядаць пра сваю працу пра свае дасягненьні. Адначасова пытаць у грамадзкасьці – як яно ацэньвае плён іх працы, у чым яно сумняваецца ды ад чаго атрымлівае задавальненьне.
«Машыны й мы» – такі лёзунг лунае над 23 «Навуковым пікніком». Старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі падкрэсьліў, што разнастайныя машыны выручаюць чалавека ў самых складаных сытуацыях, яны ніколі не заменяць чалавечага суперажываньня.
Анджэй Рагойскі: Мы гаворым пра самыя інтымныя адносіны. Ці вы можаце ўявіць сабе нейкую машыну, якая, напрыклад, замяняе матулю й тату прытуляючых дзіцяці перад сном? Альбо лекара, які ў складанай жыцьцёвай сытуацыі гаворыць свайму пацыенту: Цяжка, але Вы дасьце рады! Машына ніколі не заменіць чалавека ў асабістых адносінах падчас цяжкіх жыцьцёвых сытуацыях.
Штогод у «Навуковым пікніку» у Варшаве прымае ўдзел каля дзьвюх соцень навукова-дасьледчых інстытутаў, унівэрсытэтаў, музэяў, установаў культуры з Польшчы ды зь іншых куткоў сьвету.
«Навуковы пікнік» паўстаў дзякуючы ініцыятыве прафэсара Лукаша Турскага з Польскай Акадэміі Навук, а таксама дзякуючы супрацоўнікам Польскага радыё Крыстыны Кэмпскай-Маіхальскай ды Робэрта Фірмгофэра, які ў 2006 годзе стаў дырэктарам Цэнтру навукі імя Каперніка.
Увесь пікнік складаецца зь некалькіх тэматычных зонаў. Як стаць донарам крыві ці коснага мозгу, якім чынам ажыцьцяўляецца трансплянтацыя ды стварэньне штучных чалавечых тканак – пра ўсё гэта наведвальнікі 23 Навуковага пікніка змогуць даведацца ў «Зоне здароўя». Цікаўныя змогуць дазнацца, як выглядае ўся працэдура трансплянтацыі асобных органаў. Каардынытара трансплянтацыі тканак і органаў з установы Poltransplant Тэрэза Данэк гаворыць, што іх установа прадугледзела й распрацавала цікавую праграму для самых малых гасьцей Пікніка.
Тэрэза Данэк: На прыкладзе спэцыяльна створаных плюшавых ляляк жывёл, дзеці змогуць даведацца пра анатомію жывых істот. Гуляючы з плюшавымі сабачкамі ды органамі, разглядаючы гэтыя ўзоры, дзеці змогуць засвоіць мэханізм перасадкі органаў.
Таксама ў зоне здароўя створана інтэрактыўная выстава, прысьвечаная польскай мэдыцыне. Выстава пад назваў «Салідарна дзеля трансплянтацыі» зьяўляецца часткай інфармацыйнай праграмы польскага Міністэрства аховы здароўя.
Нягледзячы на дэвіз пікніка «Машыны й мы», у варшаўскім нацыянальным стадыёне можна пабачыць парэшткі сапраўдных дыназаўраў ды іншых прагістрачыных жыхароў Зямлі. Супрацоўнік Музэя эвалюцыі Інстытута Палеабіялёгіі Польскай акадэміі Навук Давід Друждж запэўнівае, што іх установа прывезла на пікнік арыгінальную сківіцу тарбазаўра, які жыў 65 млн гадоў таму.
Давід Друждж: Тарбазаўр – гэта найвялікшы драпежнік, якія пражываў на тэрыторыі сёньняшняй Манголіі, ён дасягаў памеру гарадзкога аўтобусу – каля 4 мэтраў вышыні й 7 мэтраў даўжыні.
Паводле галоўнай задумы пікніка, інтэрактыўны экспазыцый зьяўляецца яго асновай. Падчас навуковай імпрэзы тысячы й тысячы варшавякаў і гасьцей польскай сталіцы на ўласныя вочы знаёмяцца з самымі сучаснымі дасягненьнямі польскай і сусьветнай навукі. Агулам сёлета на Пікніку налічваецца сем тэматычных зонаў: зона сям’і, здароўя, зона замежных гасьціў ды культавых экспэрымэнтаў. Бадай што самай цікавай часткай пікніку для яго малых наведвальнікаў зьяўляюцца прадстаўніцтвы ў зоне «Зрабі сам».
IAR/эж

На варшаўскім Нацыянальным стадыёне распачаўся 23 па ліку «Навуковы пікнік». Імпрэзу ладзяць Польскае радыё ды Цэнтра навукі імя Мікалая Каперніка. «Навуковы пікнік» – гэта найвялікшае навукова папулярнае падзея ва ўсёй Эўропе. «Машыны й мы» – менавіта так гучыць лёзунг сёлетняга «Навуковага пікніка».

Машыны, робаты, незвычайныя прылады й прыстасаваньня – вось, што яднае ўсіх удзельнікаў 23-га «Навуковага пікніка». Дырэктар Цэнтра культуры імя Каперніка Робэрт Фірмгофэр сьцьвярджае, што галоўнай ідэяй пікніка было й ёсьць распаўсюджваньне навуковых ведаў праз камунікаваньне навукоўцам з шырокім коламі грамадзтва.

Робэрт Фірмгофэр: Навука – гэта сацыяльная з’ява, а ня толькі акадэмічная праца. Менавіта адтуль і ўзялася ідэя арганізацыі такой імпрэзы. У яе вытокаў стаялі асобныя апантаныя навукоўцы, спачатку ўстановы ня мелі да гэтага ніякага дачыненьня. Навукоўцы разумелі, што трэба гучна распавядаць пра сваю працу пра свае дасягненьні. Адначасова пытаць у грамадзкасьці – як яно ацэньвае плён іх працы, у чым яно сумняваецца ды ад чаго атрымлівае задавальненьне.

/

/

«Машыны й мы» – такі лёзунг лунае над 23 «Навуковым пікніком». Старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі падкрэсьліў, што разнастайныя машыны выручаюць чалавека ў самых складаных сытуацыях, яны ніколі не заменяць чалавечае суперажываньне.

Анджэй Рагойскі: Мы гаворым пра самыя інтымныя адносіны. Ці вы можаце ўявіць сабе нейкую машыну, якая, напрыклад, замяняе матулю й тату прытуляючых дзіцяці перад сном? Альбо лекара, які ў складанай жыцьцёвай сытуацыі гаворыць свайму пацыенту: Цяжка, але Вы дасьце рады! Машына ніколі не заменіць чалавека ў асабістых адносінах у цяжкую хвіліну.

/

/

Штогод у «Навуковым пікніку» у Варшаве прымае ўдзел каля дзьвюх соцень навукова-дасьледчых інстытутаў, унівэрсытэтаў, музэяў, установаў культуры з Польшчы ды зь іншых куткоў сьвету. «Навуковы пікнік» паўстаў дзякуючы ініцыятыве прафэсара Лукаша Турскага з Польскай Акадэміі Навук, а таксама дзякуючы супрацоўнікам Польскага радыё Крыстыне Кэмпскай-Маіхальскай ды Робэрту Фірмгофэру, які ў 2006 годзе стаў дырэктарам Цэнтру навукі імя Каперніка.

Увесь пікнік складаецца зь некалькіх тэматычных зонаў. Як стаць донарам крыві ці коснага мозгу, якім чынам ажыцьцяўляецца трансплянтацыя ды стварэньне штучных чалавечых тканак – пра ўсё гэта наведвальнікі 23 Навуковага пікніка змогуць даведацца ў «Зоне здароўя».

Цікаўныя змогуць дазнацца, як выглядае ўся працэдура трансплянтацыі асобных органаў. Каардынытара трансплянтацыі тканак і органаў з установы Poltransplant Тэрэза Данэк гаворыць, што іх установа прадугледзела й распрацавала цікавую праграму для самых малых гасьцей Пікніка.

Тэрэза Данэк: На прыкладзе спэцыяльна створаных плюшавых ляляк жывёл, дзеці змогуць даведацца пра анатомію жывых істот. Гуляючы з плюшавымі сабачкамі ды органамі, разглядаючы гэтыя ўзоры, дзеці змогуць засвоіць мэханізм перасадкі органаў.

Таксама ў зоне здароўя створана інтэрактыўная выстава, прысьвечаная польскай мэдыцыне. Выстава пад назваў «Салідарна дзеля трансплянтацыі» зьяўляецца часткай інфармацыйнай праграмы польскага Міністэрства аховы здароўя.

Нягледзячы на дэвіз пікніка «Машыны й мы», у варшаўскім нацыянальным стадыёне можна пабачыць парэшткі сапраўдных дыназаўраў ды іншых прагістрачыных жыхароў Зямлі. Супрацоўнік Музэя эвалюцыі Інстытута Палеабіялёгіі Польскай акадэміі Навук Давід Друждж запэўнівае, што іх установа прывезла на пікнік арыгінальную сківіцу тарбазаўра, які жыў 65 млн гадоў таму.

Давід Друждж: Тарбазаўр – гэта найвялікшы драпежнік, якія пражываў на тэрыторыі сёньняшняй Манголіі, ён дасягаў памеру гарадзкога аўтобусу – каля 4 мэтраў вышыні й 7 мэтраў даўжыні.

/

Паводле галоўнай задумы пікніка, інтэрактыўнасьць экспазыцый зьяўляецца яго асновай. Падчас навуковай імпрэзы тысячы й тысячы варшавякаў і гасьцей польскай сталіцы на ўласныя вочы знаёмяцца з самымі сучаснымі дасягненьнямі польскай і сусьветнай навукі. Агулам сёлета на пікніку налічваецца сем тэматычных зонаў: зона сям’і, здароўя, зона замежных гасьціў ды культавых экспэрымэнтаў. Бадай што самай цікавай часткай пікніку для яго малых наведвальнікаў зьяўляюцца прадстаўніцтвы ў зоне «Зрабі сам».

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт