ЗША пашыраюць вайсковую прысутнасьць на Блізкім Усходзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        11.05.2019 11:56
                    
                                 
                
                
                    Мінабароны ЗША «працягвае пільна вывучаць дзейнасьць іранскага рэжыму й яго ўзброеных сілаў».
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйнае фота
PAP/EPA/PNPAO / HANDOUT
                     
                
                
                
               
                
                          
ЗША пашыраюць вайсковую прысутнасьць на Блізкім Усходзе
З-за абвастрэньня канфлікту паміж Вашынгтонам і Тэгеранам Злучаныя Штаты ўзмацняюць сваю вайсковую прысутнасьць на Блізкім Усходзе. Выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Патрык Шанахан ухваліў адпраўку дэсантна-верталётнага карабля «Арлінгтон» і зэнітна-ракетнага комплексу Patriot ў рэгіён Цэнтральнага камандаваньня Ўзброеных Сілаў ЗША. Гэткі крок зьяўляецца адказам на запыт камандаваньня аб дадатковых сілах, які паступіў некалькі дзён, гаворыцца ў заяве Мінабароны ЗША, апублікаванай у пятніцу, 10 траўня.
Вашынгтон адмовіўся раскрыць графік прыбыцьця ці месцазнаходжаньне баявых караблёў, спаслаўшыся на меркаваньні бясьпекі. Мінабароны ЗША «працягвае пільна вывучаць дзейнасьць іранскага рэжыму й яго ўзброеных сілаў». Злучаныя Штаты гатовыя абараняць свае інтарэсы ў блізкаўсходнім рэгіёне, адзначаецца ў дакумэнце.
6 траўня Вашынгтон накіраваў у рэгіён авіяносную ўдарную групоўку на чале з авіяносцам «Абрагам Лінкальн» і тактычную групу бамбавікоў. Дарадца прэзыдэнта Злучаных Штатаў па нацбясьпецы Джон Болтан падкрэсьліў, што ЗША «не імкнуцца да вайны з іранскім рэжымам», аднак гатовыя адрэагаваць на любы напад Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі або рэгулярных войскаў Ірана.
З-за абвастрэньня канфлікту паміж Вашынгтонам і Тэгеранам Злучаныя Штаты ўзмацняюць сваю вайсковую прысутнасьць на Блізкім Усходзе. Выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Патрык Шанахан ухваліў адпраўку дэсантна-верталётнага карабля «Арлінгтон» і зэнітна-ракетнага комплексу Patriot ў рэгіён Цэнтральнага камандаваньня Ўзброеных Сілаў ЗША.
Гэткі крок зьяўляецца адказам на запыт камандаваньня аб дадатковых сілах, які паступіў некалькі дзён, гаворыцца ў заяве Мінабароны ЗША, апублікаванай у пятніцу, 10 траўня.
Вашынгтон адмовіўся раскрыць графік прыбыцьця ці месцазнаходжаньне баявых караблёў, спаслаўшыся на меркаваньні бясьпекі. Мінабароны ЗША «працягвае пільна вывучаць дзейнасьць іранскага рэжыму й яго ўзброеных сілаў». Злучаныя Штаты гатовыя абараняць свае інтарэсы ў блізкаўсходнім рэгіёне, адзначаецца ў дакумэнце.
6 траўня Вашынгтон накіраваў у рэгіён авіяносную ўдарную групоўку на чале з авіяносцам «Абрагам Лінкальн» і тактычную групу бамбавікоў. Дарадца прэзыдэнта Злучаных Штатаў па нацбясьпецы Джон Болтан падкрэсьліў, што ЗША «не імкнуцца да вайны з іранскім рэжымам», аднак гатовыя адрэагаваць на любы напад Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі або рэгулярных войскаў Ірана.
паводле www.dw.com/эж