Міністар фінансаў: Польскія КПП – адны з лепшых на зьнешняй мяжы ЭЗ
Міністар Тэрэза Чарвіньска сустрэлася з журналістамі на памежным пераходзе ў Кузьніцы ў Падляскім ваяводзтве.
Міністар фінансаў Тэрэза Чарвіньска (Teresa Czerwińska) лічыць, што з пункту гледжаньня кантролю й эфэктыўнасьці польскія памежныя пераходы зьяўляюцца аднымі з найлепшых на зьнешняй мяжы Эўразьвязу.
Падчас сустрэчы з журналістамі на памежным пераходзе ў Кузьніцы ў Падляскім ваяводзтве міністар Чарвіньска заявіла, што ключавую ролю ў кантролі адыгрывае Нацыянальная падатковая адміністрацыя, якая працуе ўжо больш за два гады.
„Мы больш эфэктыўна праводзім кантролі, каб не ўскладняць працы прадпрымальнікам, але пасьпяхова ліквідаваць падатковыя махлярствы”, - заявіла кіраўнічка Міністэрства фінансаў.
Мінісар Тэрэза Чарвіньска фінансаў дадала, што аб’яднаньне мытнай і падатковай службы ў рамках Нацыянальнай падатковай адміністрацыі прычынілася да павышэньня эфэктыўнасьці працы функцыянэраў на мяжы. У параўнаньні з папярэднімі гадамі, ценявая зона ў галіне тытунёвых вырабаў была зьніжана з 19 да 11,3%.
Міністар падкрэсьліла, што дзякуючы ўведзеным на памежных пераходах новым рашэньням функцыянэры Нацыянальнай падатковай адміністрацыі эфэктыўна змагаюцца з кантрабандай наркотыкаў, лекаў, касмэтыкі й незаконным увозам адходаў у Эўразьвяз.
аз
Міністар фінансаў Тэрэза Чарвіньска (Teresa Czerwińska) лічыць, што з пункту гледжаньня кантролю й эфэктыўнасьці польскія памежныя пераходы зьяўляюцца аднымі з найлепшых на зьнешняй мяжы Эўразьвязу.
Падчас сустрэчы з журналістамі на памежным пераходзе ў Кузьніцы ў Падляскім ваяводзтве міністар Чарвіньска заявіла, што ключавую ролю ў кантролі адыгрывае Нацыянальная падатковая адміністрацыя, якая працуе ўжо больш за два гады.
„Мы больш эфэктыўна праводзім кантролі, каб не ўскладняць працы прадпрымальнікам, але пасьпяхова ліквідаваць падатковыя махлярствы”, - заявіла кіраўнічка Міністэрства фінансаў.
Мінісар Тэрэза Чарвіньска дадала, што аб’яднаньне мытнай і падатковай службaў у рамках Нацыянальнай падатковай адміністрацыі прычынілася да павышэньня эфэктыўнасьці працы функцыянэраў на мяжы. У параўнаньні з папярэднімі гадамі, ценявая зона ў галіне тытунёвых вырабаў была зьніжана з 19 да 11,3%.