Logo Polskiego Radia
Print

Казахстан: заблякаваныя сайты й сацсеткі, затрыманыя актывісты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2019 09:11
У шэрагу гарадоў прайшлі пікеты апазыцыі, у выніку быў затрыманы шэраг актывістаў у Алматы і ў сталіцы краіны Нур-Султане.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

9 траўня ў Казахстане заблякавалі доступ да шэрагу сайтаў незалежных ад уладаў выданьняў, у тым ліку Радыё Азаттык (Казаскай службы Радыё Свабода).

Пазьней удзень карыстальнікі сацсетак заявілі пра абмежаваньне доступу да Facebook і Instagram, да мэсэнджэру Telegram і да сайту Youtube — піша „Азатык”.

Прычынай блякаваньняў, відавочна, сталі паведамленьні аб намерах прыхільнікаў апазыцыі правесьці акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў адначасова з падтрымоўванымі ўладамі акцыямі „Несьмяротны полк”.

Да акцыяў пратэсту заклікаў забаронены ў краіне рух Дэмакратычны выбар Казахстану. У шэрагу гарадоў прайшлі пікеты апазыцыі, у выніку быў затрыманы шэраг актывістаў у Алматы і ў сталіцы краіны Нур-Султане.

Здымачныя групы „Радыё Азаттык” адзначылі, што не змаглі своечасова пачаць весьці этэр з пратэстаў у Алматы,бо на месцы здарэньня была выключана мабільная сувязь.

1 траўня ў Казахстане прайшлі пікеты прыхільнікаў казахстанскай апазыцыі, мітынгі разагналі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Актывісты гаварылі пра неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў і пераносу прызначаных на 9 чэрвеня выбараў прэзыдэнта. На іх думку, пасьля 30 гадоў бесьперапыннага праўленьня Нурсултана Назарбаева, краіне трэба больш часу на падрыхтоўку да выбараў, каб стварыць умовы для сапраўднай палітычнай канкурэнцыі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт