Мінабароны: ЗША ўмацуюць свой ваенны патэнцыял у Польшчы
Віцэ-міністар Томаш Шаткоўскі накіраваўся ў ЗША на перамоваў з прадстаўнікамі Пэнтагона.
Віцэ-міністар нацыянальнай абароны Польшчы заявіў, што Польшча й Злучаныя Штаты Амэрыкі блізкія да дасягненьня кансэнсусу па справе павелічэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы.
Нагадаем, Томаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski) знаходзіцца ў Вашынгтоне, дзе ў бліжэйшыя дні пройдзе чарговы раунд перамоваў з прадстаўнікамі Пэнтагона.
Віцэ-міністар падкрэсьліў, што дасягнуты з амэрыканцамі кампраміс пазьней павінен быць ажыцьцяўлены ў выглядзе канкрэтных прававых, тэхнічных і фінансавых рашэньняў.
Пакуль аднак палітык не хацеў назваць канкрэтных тэрмінаў.
„Важна, каб перамовы завяршыліся станоўчым вынікам”, - сказаў віцэ-міністар. Ён ня выключыў, што станоўчых рашэньняў можна чакаць у бліжэйшым часе.
Паводле камэнтатараў, нагодай прэзэнтацыі першых вынікаў перамоваў можа быць плянаваны на чэрвень візыт прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Вашынгтон.
аз