Logo Polskiego Radia
Print

Украіна пачала атрымліваць якасную нафту зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 10:01
Аднак далейшы яе транзыт у эўрапейскія краіны пакуль не аднавіла.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй ЭўропыМагістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Украіна пачала атрымліваць якасную нафту зь Беларусі
Аднак далейшы яе транзыт у эўрапейскія краіны пакуль не аднавіла.
Ва ўкраінскім прадпрыемстве „Укртранснафта” паведамляюць, што пачалі атрымліваць якасную нафту зь Беларусі, але далейшы яе транзыт у эўрапейскія краіны пакуль не аднавілі.
„Учора мы накіравалі тэлеграму аб гатоўнасьці аднавіць транзыт нафты па нафтаправодзе „Дружба“”, — паведамілі ў прэсавай службе прадпрыемства.
Напярэдадні ў другой палове дня зь лінейнай вытворча-дыспэтчарскай станцыі „Мазыр” у сыстэму нафтаправодаў „Дружба” ў кірунку Ўкраіны пачала паступаць нафта зь якаснымі паказчыкамі, што адпавядаюць норме.
„Чыстая нафта мусіць замясьціць ранейшую няякасную сыравіну”, — падкрэсьлілі ў прэсавай службе.
Папярэдне гаворка ішла аб неабходнасьці замяшчэньня 400 тысяч тонаў нафты. Раней прадугледжвалася, што транзыт праз Украіну можа быць адноўлены да 18 траўня. Але ва Ўкраіне не выключаюць, што гэта адбудзецца на некалькі дзён раней.
26 красавіка Ўкраіна спыніла транзыт расейскай нафты па сваёй галіне нафтаправоду „Дружба’. У той жа дзень беларускае ААТ „Гомельтранснафта Дружба” склікала ў Менску экстраныя перамовы кіраўнікоў нафтратранспартных кампаніяў у сувязі са спыненьнем транзыту й пагрозай поўнага спыненьня „Дружбы”.
У перамовах удзельнічалі кіраўнікі чатырох нафтатранспартных кампаній: ААТ „Гомельтранснафта Дружба” (Беларусь), ААТ „Транснефть” (Расея), ПЭРН С. А. (Польшча) і АТ „Укртранснафта” (Украіна). На сустрэчы абмяркоўваліся толькі тэхнічныя праблемы. Пытаньні кампэнсацыі не ўзьнімаліся.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт